Адкрыць галоўнае меню

Змены

32 байты дададзена ,  8 гадоў таму
др
re-categorisation per CFD using AWB
'''«Калюмны»''', герб, адзін з дзяржаўных сімвалаў [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.
 
Паводле легенды, гэты герб прывёз з сабою з Рыма [[Легенда аб Палемоне|Палемон]], ім карысталіся яго «нашчадкі» — літоўскі княжацкі род. «Калюмны» сустракаюцца на манетах Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) пасля 1386-1420. Пачатак выкарыстання сімвала ў якасці дзяржаўнага звязана з перыядам княжання [[Гедымін]]а, і ён атрымаў таксама назву «Слупы Гедыміна». У [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітве 1410]] з 40 харугваў ВКЛ 10 былі з вылвай «Калюмнаў» (паводле [[Я. Длугаш]]а, такім знакам [[Вітаўт]] клеймаваў коней). Даследчыкі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, якімі Вітаўт кіраваў як вялікі князь.<ref name="ReferenceA">ЭГБ</ref> «Калюмны» вельмі падобныя да знакаў [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]], т.зв. «трызубцаў», таму шэраг гісторыкаў выводзіць ад іх паходжанне «Калюмнаў».<ref>ЭГБ< name="ReferenceA"/ref> Верагодна, спачатку «Калюмны» былі гербавым знакам [[Полацкае княства|Полацкага княства]], якое ў 1386 перастала быць удзельным і ўвайшло непасрэдна ў ВКЛ. Герб зямлі з такім высокім статусам з'явіўся на манетах і выкарыстоўваўся поруч з [[герб Пагоня|«Пагоняй»]], якая ўвасабляла Літву, а «Калюмны» — Русь.<ref>ЭГБ< name="ReferenceA"/ref> У гэтым значэнні «Калюмны» перасталі выкарыстоўвацца са згасаннем дынастыі [[Дынастыя Ягелонаў|Ягелонаў]]. Вядома некалькі адзінкавых матэрыяльных помніхаў, дзе «Калюмны» — шляхецкі герб.
 
{{зноскі}}
* Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ЭГБ, Т.4. - Мн., 1997.
 
[[Катэгорыя:Вялікае княстваКняства Літоўскае]]
[[Катэгорыя:Гербы|Калюмны]]
[[Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы]]
64 553

праўкі