Ятра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
У час паўстання 1830—1831 г. у м. Ятра яго уладальнік, колішні напалеонаўскі афіцэр Юзаф Кашыц сфарміраваў першы на Навагрудчыне паўстанцкі атрад, які 22.07.1831 увайшоў у Навагрудак. Паўстанцы вызвалілі палітычных вязняў, пашкодзілі частку спраў ніжняга земскага суда, паліцыі і ратушы, канфіскавалі правіянт з запаснага магазіна. Сярод тых хто далучыўся да паўстанцаў у Навагрудку быў і Францішак Міцкевіч, прызначаны часовым кіраўніком горада. Ю. Кашыц, прызнаны расійскім урадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі, эмігрыраваў у Францыю, яго маёнтак, у т.л. мястэчка Ятра было канфіскавана і перададзена ў скарб.
 
У 1851 у Ятры адкрыта першае ў Навагрудскім павеце прыходскае вучылішча, дзе ў 1866−18681867−1868{{дата?}} вучыўся [[Яўхім Карскі]].
У 2-й пал. 19 ст. — пач. 20 ст. — вёска, цэнтр сельскай грамады Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета, Ятранскага праваслаўнага прыходу. У 1870—105 рэвізскіх душ колішніх дзяржаўных сялян. У 1876 — маёнтак калежскага саветніка М. В. Селіверстава паводле купчай 1869 г. Яго Імператарскай Вялікасці, як ўзнагарода за службу; вадзяны млын, карчма; гаспадаркай займаўся арандатар. У 1897 — сяло, 328 жыхароў, 49 двароў, царква, народнае вучылішча, 2 крамы, збожжазапасны магазін, піцейны дом, вадзяны млын. У 1909—398 жыхароў, 55 двароў.