Ятра: Розніца паміж версіямі

553 байты выдалена ,  10 гадоў таму
др
дрНяма тлумачэння праўкі
Упершыню згадваецца ў 1554, як двор Ю. В. Цішковіча. У 2-й пал. 16 ст. уласнасцю некалькіх шляхцічаў, пераважна [[беларуска-літоўскія татары|татар]]. У 1562 г. атрыманы дазвол вял. кн. [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] на заснаванне [[мястэчка]], права на [[карчма|корчмы]], [[торгі]] ў нядзелю і [[кірмаш]]ы «на Пятра». З 1670 — маёнтак [[С. Незабытоўскі|С. Незабытоўскага]], 14 дымоў. У 1672 фундушавы маёнтак [[Навагрудскі езуіцкі калегіум|Навагрудскага езуіцкага калегіума]]. У 1717 — маёнтак С. Незабытоўскага, 46 дымоў; Ятра Обрынская — маёнтак інфлянцкага стольніка Цудкалера, атрыманы ад рэктара Навагрудскага езуіцкага калегіума. У 1761 заснавана уніяцкая царква Багародзіцы. З 1777 маёнтак памешчыка Кашыца. У маёнтку 1 дым, 2 фальваркі (2 дымы), 13 вёсак (170 дымоў). З 1795 у Расійскай імперыі, уласнасць Я. Кашыца, палкоўніка колішніх войск Рэчы Паспалітай.
 
У час [[паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831 гадоў]], ууладальнік м. Ятра яго уладальнікЯтры, колішні напалеонаўскі афіцэр [[Юзаф Кашыц]], сфарміраваў першы на Навагрудчыне паўстанцкі атрад, які 22.7.1831 увайшоў у НавагрудакЮ. Паўстанцы вызвалілі палітычных вязняў, пашкодзілі частку спраў ніжняга земскага суда, паліцыі і ратушы, канфіскавалі правіянт з запаснага магазіна. Сярод тых хто далучыўся да паўстанцаў у НавагрудкуКашыц быў і [[Францішак Міцкевіч]], прызначаны часовым кіраўніком горада. Ю. Кашыц, прызнаны расійскім урадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі, эмігрыраваў у Францыю, яго маёнтак, у т.л. мястэчка Ятра было канфіскавана і перададзена да скарбу.
 
У 1851 у Ятры адкрыта першае ў Навагрудскім павеце прыходскае вучылішча, дзе ў 1867−1868{{дата?}} вучыўся [[Яўхім Карскі]].