Копцкая Праваслаўная Царква: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Копцкая праваслаўная царква Александрыі''' — афіцыйная назва хрысціянскай царквы ў [[Егіп...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:04, 3 жніўня 2011

Копцкая праваслаўная царква Александрыі — афіцыйная назва хрысціянскай царквы ў Егіпце, адна з старажытнаўсходніх (дахалкідонскіх) цэркваў. Заснавана, паводле падання, св. Евангелістам Маркам († 63 Р. Х.) у Александрыі, да біскупскай кафедры якой узводзіць сваю пераемнасць копцкі патрыярх. Уласна копцкай адзіная царква Егіпта становіцца пасля падзелу (у перыяд з 536 па 580 год) Александрыйскага патрыярхата на дзве кафедры - грэчаскай халкідонісцкай і копцкай антыхалкіданіцкай. У набажэнстве выкарыстоўваецца копцкі абрад.

Пры саманазве «Праваслаўная», копцкая царква (як і ўсе іншыя старажытнаўсходнія цэрквы), прызнаючы рашэнні толькі першых трох Сусветных сабораў, не ўваходзіць у сям'ю памесных праваслаўных цэркваў (візантыйскай традыцыі); роўным чынам яна не трымаецца ў цэлебрацыі зносінаў з каталіцкай царквой. Мае эўхарыстычнай зносіны з Армянскай апостальскай царквой, Сірыйскай праваслаўнай царквой і іншымі арыентальнымі цэрквамі.

У цяперашні час складаецца з 400 абшчын, большасць з іх у Егіпце, астатнія ў егіпецкай дыяспары.