Розніца паміж версіямі «Аўстралія (кантынент)»

У размяшчэнні прыродных зон на мацерыку выразна выяўлена шыротная занальнасць, якая на ўсходняй і заходняй ускраінах парушаецца з-за павелічэнні колькасці ападкаў.
 
Саваны і рэдкалессі адпавядаюць субэкватарыяльнаму кліматычнаму поясу. На чырвоных фералітных і чырвона-бурых глебах сярод травы растуць эўкаліпты, акацыі, казуарыны з бязлістымі ніткападобнымі галінамі, бутэлькавыя дрэвы. Ва ўсходняй частцы пояса ва ўмовах раўнамернага ўвільгатнення распаўсюджаныя вільготныя і пераменна-вільготныя трапічныя лясы, дзе сярод эўкаліптаў сустракаюцца [[пальмы]], фікусы, дрэвападобная папараць. У гэтай зоне насяляюць кенгуру, вамбаты, сумчатыя мурашкаеды; па берагах вадаёмаў шмат птушак.
 
Трапічныя пустыні і паўупустыні — самая вялікая паводле плошчы зона. У пустынях растуць драбналістыя травы, сустракаюцца зараснікі сухіх хмызнякоў з нізкарослых калючых акацый, эўкаліптаў. Такія зараснікі называюць скрэбами. Прасторы пустыняў, пакрытыя цвёрдай травой спініфексом і хмызнякамі, выкарыстаюць пад пашы. У пустынях жывуць рыжыя кенгуру, яхідна, шмат паўзуноў.
autoeditor
856

правак