Розніца паміж версіямі «Лаос»

4 байты дададзена ,  10 гадоў таму
др (r2.6.5) (робат змяніў: yo:Láọ̀s)
У 1950-я гг. лясы пакрывалі 70 % краіны, але да пачатку 1990-х г. прыкладна трэцяя частка іх была высечана, і зараз яны займаюць меньш 50 % тэрыторыі Лаоса.
 
На поўначы распаўсюджаныя вечназялёныя вільготныя субтрапічныя лясы з вялікім удзелам магнолій, лаўраў, ліян, папараці. Вышэй 1500 м яны змяняюцца хвойна-шырокалістнымі лясамі з дубам, хвояй, каштанам. На плато цэнтральнага і паўднёвага Лаоса дамінуюць светлыя мусонныя лістападныя лясы з цікам, шарэяй, дыптэракарпусам, зараснікамі бамбука. Даліны паўднёвага Лаоса і схілы гор Чыангшон параслі вечназялёнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, у якіх дамінуюць дыптэракарпавыя, [[пальмы]], пладовыя дрэвы, бамбук, дрэвападобная папараць. Буйна растуць ліяны.
 
Найбольш каштоўныя драўняныя пароды Лаоса — ружовае, чорнае, сандалавае і жалезнае дрэвы, цік. У лясах сустракаюцца таксама дзікарослыя бананы, хлебнае дрэва і іншыя расліны, якія лаосцы ўключаюць у ежу.
autoeditor
856

правак