Уладзімір Канстанцінавіч Букоўскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Уладзімір Канстанцінавіч Букоўскі''' (30 снежня 1942, Белебей, Башкірская АССР, СССР) ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:21, 4 жніўня 2011

Уладзімір Канстанцінавіч Букоўскі (30 снежня 1942, Белебей, Башкірская АССР, СССР) — пісьменнік, палітычны і грамадскі дзеяч, вучоны-нейрафізіёлаг. Адзін з заснавальнікаў дысідэнцкага руху ў СССР.

У агульнай складанасці ў турмах і на прымусовым лячэнні правёў 12 гадоў. У 1976 годзе савецкія ўлады абмянялі Букоўскага на лідэра чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана.

Цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. У 2007 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Расіі на выбарах 2008 года, але яго кандыдатура не была зарэгістраваная ЦВК. У 2008 годзе прымаў удзел у арганізацыі Аб'яднага дэмакратычнага руху «Салідарнасць», у 2009 годзе ўвайшоў у склад кіруючага органа руху - Бюро федэральнага палітсавета «Салідарнасці».