Банкамат: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Банкамат''' — праграмна-тэхнічны комплекс, прызначаны для аўтаматызаваных выдачы і прыём...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:09, 4 жніўня 2011

Банкамат — праграмна-тэхнічны комплекс, прызначаны для аўтаматызаваных выдачы і прыёму наяўных грашовых сродкаў як з выкарыстаннем плацежных карт, так і без, а таксама выканання іншых аперацый, у тым ліку аплаты тавараў і паслуг, складання дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведныя аперацыі.

Найбуйнейшыя вытворцы ў свеце

  • Wincor Nixdorf
  • NCR
  • Diebold

Гісторыя

Першы банкамат па выдачы наяўных грошай быў усталяваны 27 чэрвеня 1967 у раёне Энфілд на поўначы Лондана (Вялікабрытанія) у аддзяленні брытанскага банка Barclays. Вынаходнікам яго быў шатландзец Джон Шэпард-Баран, які працаваў па замове кампаніі De La Rue - брытанскага вытворцы паперы для грашовых знакаў больш чым 150 краін свету.

Пластыкавых картак у той час не існавала, і для зняцця грошай выкарыстоўваліся адмысловыя ваўчары, якія трэба было загадзя атрымаць у банку. Праз некалькі гадоў іншы шатландзец - Джэймс Гудфелаў - прыдумаў выкарыстоўваць сакрэтны ПІН-код для абароны ад несанкцыянаванага доступу да банкаўскіх рахункаў, а першыя пластыкавыя карткі з магнітнай паласой з'явіліся ў ЗША.