Кельцкі крыж: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кельцкі крыж''' (Крыж Святога Калумба) — роўнапрамянёвый крыж з кругам. З'яўляецца харак...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:51, 4 жніўня 2011

Кельцкі крыж (Крыж Святога Калумба) — роўнапрамянёвый крыж з кругам. З'яўляецца характэрным знакам кельцкага хрысціянства, хоць мае больш старажытныя паганскія карані. Сімвалізуе сонца, паветра, зямлю і ваду ў адзінстве. Пазначае цыклічнасць і замкнёнасць. Крыж з'явіўся ў Ірландыі, да VIII стагоддзя.

Існуюць шматлікія прыклады выявы крыжа і круга. Звычайна іх завуць «сонечнымі крыжамі». З 80-х гадоў XX стагоддзя кельцкі крыж выкарыстоўваецца ў якасці сімвала неанацызму і нацыянал-сацыялістычных скінхэдаў.