Дзяржаўная Траццякоўская галерэя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дзяржаўная Траццякоўская галерэя''', ''ДТГ'' — мастацкі музей у Маскве, заснаваны ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:21, 5 жніўня 2011

Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, ДТГ — мастацкі музей у Маскве, заснаваны ў 1856 годзе купцом Паўлам Траццяковым, які меў адну з самых буйных у свеце калекцый рускага выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя ў інжынерным корпусе «Рускі жывапіс XI - пачатку XX ст» (Лаўрушынскі завулак, в 10) з'яўляецца часткай Усерасійскага музейнага аб'яднання «Дзяржаўная Траццякоўская галерэя», заснаванага ў 1986 годзе.

Гісторыя

Павел Траццякоў пачаў збіраць сваю калекцыю жывапісу ў сярэдзіне 1850-х. Гэта праз некаторы час прывяло да таго, што ў 1867 г. для шырокай публікі ў Замаскварэччы была адкрыта «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Траццякова». Яе калекцыя налічвала 1276 карцін, 471 малюнак і 10 скульптур рускіх мастакоў, а таксама 84 карціны замежных майстроў.

У жніўні 1892 Павел Міхайлавіч перадаў сваю мастацкую галерэю ў дар гораду Маскве. У зборы да гэтага часу налічвалася 1287 жывапісных і 518 графічных твораў рускай школы, 75 карцін і 8 малюнкаў еўрапейскай школы, 15 скульптур і калекцыя ікон. 15 жніўня 1893 адбылося афіцыйнае адкрыццё музея пад назвай «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Міхайлавіча Траццякова».