Аляксандр Рымавіч Цыганаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Нарадзіўся ў сям'і дацэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Скончыў у 1975 годзе Беларускі дзяржаўны універсітэт (1975). З 1975 — настаўнік хіміі СШ № 2 г. Горкі. У 1978—1981 гг. займаўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта пры кафедры аналітычнай хіміі пад кіраўніцтвам дактароў хімічных навук, прафесараў Г. Л. Старобiнца і Е. М. Рахманько.
 
Датэрмінова, да заканчэння тэрміну навучання ў аспірантуры абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне ступені кандыдата хімічных навук на тэму: ''«Анионообменная экстракция галогенидных комплексов висмута и кадмия четвертичными аммониевыми солями и её аналитическое применение»''.
 
З 1978 г. — асістэнт кафедры БДУ, з 1981 г. асістэнт, старшы выкладчык кафедры неарганічнай і аналітычнай хіміі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1984 годзе абраны загадчыкам кафедры арганічнай і агульнай хіміі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1993 годзе прызначаны першым прарэктарам, а з 1995 г. — рэктарам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.