Хасэ Артэга-і-Гасет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
== Светапогляд ==
Паводле Х. Артэга-і-Гасета, працэс жыцця — гэта своеасаблівая энергія космасу, сканцэнтраваная ў пэўных рэчах і ў чалавеку ў выглядзе аўтаномнага «ідэальнага праекта»; кожны чалавек займае пэўнае месца ў гістарычнай «перспектыве», якая залежыць ад вынікаў творчай актыўнасці людзей і ў той жа час сама вызначае розныя тыпы іх светапоглядаў, ідэалаў і перакананняў («Ідэі і вераванні», 1934; «Гісторыя як сістэма», 1941). Упершыню ў заходняй філасофіі абгрунтаваў асноўныя прынцыпы канцэпцыі масавага грамадства. У такім грамадстве, на яго думку, гаспадаром жыцця становіцца «чалавек натоўпу», у культуры, мастацтве, палітыцы пачынае дамінаваць усярэднены стандарт і прымітывізм мыслення, парушаюцца асновы законнасці, адкрываецца прамы шлях да аўтарытарызму і ўзнікнення дэструктыўных масавых рухаў (нацыянал-сацыялізм, фашызм і да т.п.). Выхад з «тупіка» масавага грамадства бачыў у захаванні такіх найважнейшых каштоўнасцей цывілізацыі, як лібералізм, палітычная дэмакратыя, парламентарызм, свабода асобы і інш., у перадачы ўлады «абранай меншасці» — духоўнай эліце, якая творыць і захоўвае культуру («Паўстанне мас», 1929-30). У эстэтычных творах («Дэгуманізацыя мастацтва», 1925; «У пошуках Гётэ», 1932) сцвярджаў, што «новае мастацтва» пач. ХХ ст. вызначаецца няўхільным выцясненнем чалавечых элементаў і захаваннем толькі чыста мастацкай матэрыі, яно звяртаецца да выяўлення свету ідэй, суб'ектыўных схем, стварэння ідэальных вобразаў і даступнае толькі выбраным мастацкім натурам. Пры гэтым Х. Артэга-і-Гасет заклікаў абараняць яе ад масы, ад рэвалюцыйнага пачатку, што нясе з сабой канфлікт паміж «розумам мас» і «духам эліты».
 
== Беларускія пераклады ==
Некаторыя творы пераклаў [[Сяргей Вераціла]].<ref>Калі няма радасці; Ярасць; Санча Панса і Фіхтэ; Бачу Бога!: (Эсэ) // Крыніца № 9, 1990. — С. 30-32.</ref>
 
== Бібліяграфія ==