Станіслаў Ляшчынскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
др арфаграфія |
||
Радок 34:
=== Вяртанне ў РП ===
[[1 лютага]] [[1733]] памёр Аўгуст II. Было абвешчанае чарговае беcкаралеўе, і Ляшчынскі атрымаў магчымасць заняць каралеўскі сталец з дапамогай Францыі. Аднак хоць Аўгуст II і не меў вялікай падтрымкі, ягоны сын здабываў сабе сталец з дапамогай Расіі. 20-тысячнае расійскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібыта пачала свой рух невялікая
[[5 кастрычніка]] 1733 у Кракаве з дапамогай расійскіх войскаў быў абраны новы кароль [[Аўгуст Сас]], які і быў неўзабаве каранаваны. Расійскія войскі рушылі на Гданьск, каб знішчыць Станіслава. Станіслаў так і не дачакаўся французскай дапамогі, бо ў гэты час пачалася франка-аўстрыйская вайна. У лютым [[1734]] пачалася аблога Гданьска рускімі. Амаль паўгода цягнулася абарона горада, але ніякай дапамогі не было. Калі ж не засталося ніякай надзеі, Ляшчынскі ўцёк, пераапрануўшыся селянінам, у [[Каралеўства Прусія|Прусію]], а адтуль — у Францыю.
|