Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1492—1494): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.5) (робат Дадаем: en:Muscovite–Lithuanian Wars#Second war (1500–1503)
катэгорыя
Радок 1:
{{ВКЛvsМасковія}}
{{вызнч|1=ВАЙНА МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ З ВЯЛІКІМ КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ, 1492-1494}}, {{вызн2|1=Памежная вайна}} - — першая адкрытая вайна [[масковія|Маскоўскай дзяржавы]] за так званую «отчину» - — усходнеславянскія землі, што былі ў складзе [[ВКЛ]].
 
== Гісторыя ==
 
Вайне папярэднічалі парубежныя канфлікты, якія пачасціліся з [[1486]], калі ваяводы [[Іван III|Івана ІІІ]] напалі і разрабавалі [[Любуцк]], [[Мцэнск]] і [[Вяземскае княства]]. Вясною [[1492]] года Іван ІІІ накіраваў да польскага караля і вялікага князя літоўскага [[Казімір IV|Казіміра IV]] пасла з праграмай тэрытарыяльных дамаганняў, аднак той вярнуўся назад даведаўшыся пра раптоўную смерць Казіміра (7.6.1492 у [[Гродна|Гродне]]). Склалася спрыяльная сітуацыя для вайны. У жніўні войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады, а баяр і жыхароў забрала ў палон. Восенню маскоўскія ваяводы занялі [[Хлепень]] і [[Рагачоў]]. У гэты час у Маскву перабеглі князі з парубежных раёнаў ВКЛ - — С.  Ф.  Варатынскі, М.  Р.  Мязецкі, А. і В. Бялеўскія, А.  Ю.  Вяземскі, што дазволіла Івану ІІІ авалодаць землямі ў верхоўях [[Рака Ака|Акі]]. Пры дапамозе князёў-перабежчыкаў былі заняты Мязецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазней войска князя Д.  В.  Шчэні захапіла Вязьму. Рыхтуючыся да пашырэння ваенных дзеянняў, вялікі князь маскоўскі сабраў войска ў [[Вялікія Лукі|Вялікіх Луках]], [[Ноўгарад]]зе, [[Пскоў|Пскове]] і [[Цвер]]ы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па ВКЛ з поўдня. У [[1493]] маскоўскае пасольства наведала князя [[Конрад Мазавецкі|Конрада Мазавецкага]] і магістра [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] з прапановай стварыць супраць Ягайлавічаў ваенны альянс. ВКЛ не было гатова да абароны, таму вялікі князь [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр]] накіраваў сваіх паслоў у [[Крым]], [[Заволжская Арда|Заволжскую Арду]] і да свайго брата польскага караля [[Ян Альбрэхт|Яна Альбрэхта]] з просьбай аб дапамозе. Каб спыніць агрэсію, віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана ІІІ [[Алена Іванаўна|Алену]] замуж за вялікага князя Аляксандра. Гэта паслужыла пачаткам перагавораў, у час якіх маскоўскі ўрад імкнуўся заняць як мага больш тэрыторыі ВКЛ.
 
== Вялікае пасольства ==
«Вялікае пасольства» вялікага князя [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]], у склад якога ўваходзілі трокскі ваявода П. Яновіч, жмудскі староста С.  Я.  Кезгайла, Войтка Яновіч і пісар Хведар Грыгор'еў, прыбыло ў [[масква|Маскву]] ў студзені [[1494]]. У выніку складаных перагавораў было дасягнута пагадненне аб новай мяжы паміж дзяржавамі. Да маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў басейне Верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначана, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань, прызнала ўсе «ад'езды» вярхоўскіх князёў. Пасольства [[ВКЛ]] правяло таксама перагаворы аб сватанні Аляксандра да дачкі Івана ІІІ і, атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўляла вялікага князя на заручынах.
 
 
Радок 14:
|Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Lwow., Warszawa, 1922.}}
 
[[Катэгорыя:ВойныРуска-літоўскія войны]]
[[Катэгорыя:Войны ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Войны Маскоўскага княства]]
 
[[be-x-old:Вайна Маскоўскае дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1492—1494 гадоў]]