Святаслаў Іванавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +ru:
Радок 3:
Сын вялікага князя смаленскага Івана Аляксандравіча. Праводзіў палітыку, накіраваную на захаванне незалежнасці [[Смаленскае княства]] і ўвесь час быў вымушаны лавіраваць паміж Масквой і Вільняй. Спрабаваў вярнуць захопленыя вялікім князем [[ВКЛ]] [[Альгерд]]ам паволжскія землі (паход [[1358]] на Белую), але ў выніку страціў [[Мсціслаў]] з Пасожжам (1359) і быў вымушаны падпарадкаваць сваю дзейнасць інтарэсам ВКЛ. Дружына Святаслава Іванавіча ў [[1368]] і [[1370]] прымала ўдзел у паходах Альгерда на [[Масква|Маскву]]. За парушэнне дагавора з Масквой у 1368 вялікі князь смаленскі быў адлучаны мітрапалітам Алексіем ад царквы, што пацвердзіў у 1370 канстанцінопальскі патрыярх. У [[1375]] Святаслаў Іванавіч заключыў саюзны дагавор з [[Маскоўская дзяржава|Масквой]] і ўдзельнічаў у паходзе супраць [[Вялікае княства Цвярское|Цверы]]. Вынікам гэтага было спусташэнне Альгердам у [[1376]] смаленскіх зямель. У пач. 1380-х г. Святаслаў Іванавіч каардынаваў сваю знешнюю паітыку з князем [[Андрэй Полацкі|Андрэем Полацкім]]. У [[1386]] разам з ім пачаў барацьбу супраць Вільні і спрабаваў вярнуць захопленыя ВКЛ паўночна-заходнія воласці Смаленскага княства. Пасля няўдалай аблогі [[Віцебск]]а і [[Орша|Оршы]] спрабаваў узяць Мсціслаў. 29 красавіка пад сценамі горада адбылася бітва з падышоўшым войскам ВКЛ, у якой Святаслаў Іванавіч быў забіты (гл. [[Мсціслаўская бітва 1386]]).
 
 
[[Катэгорыя:Вялікія князі смаленскія]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Вялікія князі смаленскія]]
 
[[ru:Святослав Иванович]]