Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
==Навука==
===1920-я гг.===
Афармленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі пачалося ў 1920-я гады, адначасна з арганізацыяй першых навучальна-навуковых і навуковых цэнтраў у Беларусі — [[БДУ]] і [[Інбелкульт]]а. Адным з заснавальнікаў дысцыпліны лічыцца акадэмік [[У. І. Пічэта]] з яго манаграфіяй «''Введение в русскую историю (источники и историография)''» (1922, разгляд пытання гістарыяграфічнага вывучэння Беларусі ў 19—пач.20 ст., аналіз стану крыніцавай базы айчыннай гісторыі, параўнанне канцэптуальных падыходаў расійскіх і польскіх даследчыкаў да гісторыі Беларусі), артыкуламі ў зборніку «''400-лецце беларускага друку, 1525 – 1925''» (1924, гістарыяграфічны агляд публікацыяў, прысвечаных дзейнасці Скарыны), «''Новые работы по истории Белоруссии''» (1921, гістарыяграфічны аналіз працаў польскіх гісторыкаў [[С. Кутшэба|С. Кутшэбы]], [[Л. Калянкоўскі|Л. Калянкоўскага]] і інш.), «''Формы нацыянальнага і апазіцыйнага руху на Беларусі''» (1924, характарыстыка айчыннай гістарыяграфіі ў кантэксце развіцця нацыянальна-рэвалюцыйнага руху), «''Распрацоўка гісторыі літоўска-беларускага права ХV – XVI стст. у гістарыяграфіі''» (1926, гістарыяграфія літоўска-беларускага права 15—16 ст.).Яго вучнямі былі [[Канстантын Керныжцкі|К.Кернажыцкі]], [[Антон Бурдзейка|А. Бурдзейка]], [[Тодар Забэла| Т. Забэла], [[Дзяніс Дудкоў|Дз. Дудкоў]], А.Таўсталес+.
 
Іншымі значнымі постацямі перыяду лічацца [[В. Д. Дружчыц]] (гістарыяграфія беларускага феадальнага горада), [[У. М. Ігнатоўскі]] (гістарыяграфія Кастрычніцкай рэвалюцыі), А. І. Цвікевіч (манаграфія «''Заходнерусізм»: нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ ст.''», 1929), [[М. І. Каспяровіч]] («''Краязнаўства (нарысы)''», 1929, аналіз трох плыняў краязнаўчага вывучэння Беларусі: польскай, рускай і беларускай).