Чарлз Гловер Баркла: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Чарлз Гловер Баркла''' (англ.: Charles Glover Barkla; 7 чэрвеня 1877-23 кастрычніка 1944) — англійс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:17, 10 жніўня 2011

Чарлз Гловер Баркла (англ.: Charles Glover Barkla; 7 чэрвеня 1877-23 кастрычніка 1944) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1917).

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Уіднес ў паўночна-англійскай графстве Ланкашыр (у дадзены момант горад уваходзіць у графства Чэшыр) у сям'і служачага хімічнай кампаніі. Вучыўся ў ліверпульскім інстытуце, прыватнай школе для хлопчыкаў, і Ліверпульскім універсітэце. Пасля атрымання магістарскага дыплома па фізіцы ў 1899 г. па кіраўніцтвам Олівера Лоджа ён атрымаў даследчую стыпендыю ў Кавендышскай лабараторыі ў Кембрыджскім універсітэце. У 1899-1902 гг. працаваў пад кіраўніцтвам Дж. Дж. Томсана, а ў 1902 г. вярнуўся ў Ліверпуль. У 1909 г. Баркла заняў месца прафесара фізікі Каралеўскага каледжа ў Лонданскім універсітэце. У 1913 г пераехаў у Эдынбург і пачаў загадваць кафедрай натурфіласофіі ў Эдынбургскім універсітэце, якой кіраваў да самай смерці ў 1944 г. У 1907 г Баркла ажаніўся на Мэры Эстэр Коўэл. У іх нарадзіліся два сыны і дачка.