Усвейка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, replaced: раёну → раёна using AWB
Радок 22:
Найвялікшы прыток – [[Рака Чарвінка|Чарвінка]] (праваруч)
 
Пачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны вёскі [[Курчэўская Усвейка]] Талачынскага раёнураёна, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад г.п. [[Чашнікі]]. Цячэ ў межах [[Аршанскае ўзвышша|Аршанскага ўзвышша]] і [[Чашніцкая раўніна|Чашніцкай раўніны]].
 
Вадазбор – дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная і аблесеная раўніна. Берагі пераважна стромкія, зарослыя мяшаным лесам. Азёры трапляюцца ў нізоўі па правабярэжжы ракі, найбольшае [[возера Жэрынскае]].
 
Даліна трапецападобная, шырыня яе ў высокай плыні да 0,3 км, найвялікшая 1 — 1,5 км. [[Абалона]] двухбаковая (шырыня 200 — 300 м), у нізкай плыні зліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні звілістае і моцназвілістае, на працягу 28 км у высокай плыні каналізаванае; шырыня яго 2 — 5 м, у сярэдняй і нізкай плыні 6 — 10 м, у вусці да 28 м.