Ушачы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 66:
}}
 
{{вызн|1='''Ушачы}} ''' — гарадскі пасёлак у [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], цэнтр [[Ушацкі раён|Ушацкага раёна]], на р. [[Ушача]]. У 150  км да захаду ад [[Віцебск]]а і 36  км ад чыгуначнай станцыі Лепель. Вузел аўтамабільных дарог на [[Мінск]], [[Віцебск]], [[Полацк]], [[Лепель]], [[Глыбокае]], [[Докшыцы]]. Насельніцтвы 5,6 тыс. чал. (2009).
 
{{змест злева}}
 
== Гісторыя ==
Вядомыя з 16 ст. Належылі полацкаму стольніку Ю. Кляноўскаму, з 1672  — Д. Радзімінскаму-Францкевічу, Шчытам, затым Плятэрам. У 1716 подвоевода полацкі В. Жаба заснаваў касцёл і дамініканскі кляштар з шпіталем і школай. З 1772 галоўны горад часткі Полацкага ваяводства, якая засталася за ВКЛ пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. У 1758 атрымалі [[магдэбургскае права]].
 
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772  г.) Ушачы сталі цэнтрам той часткі Полацкага ваяводства, што засталася ў Рэчы Паспалітай. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793  г. як заштатны горад, мястэчка, цэнтр Лепельскага павета Ушачы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.
 
3 1805  г. яны  — цэнтр воласці ў Віцебскай губерні. У 1846  г. у мястэчку 95 жыхароў, 22 двары. Тут быў вадзяны млын, стаялі 2 карчмы. У 1880  г. дзейнічалі вінакурны завод, млын, былі 2 царквы, касцёл, 18 крам, 3 яўрэйскія малітоўныя школы, з 1890  г. працавала царкоўнапрыходская школа. Паводле перапісу 1897  г., у мястэчку 1268 жыхароў, 170 двароў, былі гарбарны і паташны заводы, млын, лячэбніца, аптэка, 16 крам, 8 шынкоў, заезныя дамы.
 
У 1919  г. Ушачы знаходзіліся ў складзе РСФСР, у 1924  г. увайшлі ў БССР і сталі цэнтрам Ушацкага раёна Полацкай, у 1935—38 гг. Лепельскай акруг. У 1938  г. Ушачам нададзены статус гарадскога пасёлка Віцебскай вобласці. У 1941  г. у пасёлку было 2,7 тыс. жыхароў, 600 двароў.
 
У Вялікую Айчынную вайну 7 ліпеня 1941  г. Ушачы акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. Яны загубілі тут 735 чалавек. Ва Ушачах і раёне дзейнічала патрыятычнае падполле. У канцы верасня 1942  г. партызаны разграмілі мясцовы варожы гарнізон і вызвалілі Ушацкі і суседнія з ім раёны ад фашысцкіх захопнікаў. Была створана Полацка-Лепельская партызанская зона. У снежні 1943  г.  — красавіку 1944  г. ва Ушачах дыслацыраваліся штабы Полацка-Лепельскай аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху, партызанскай брыгады імя В.Чапаева. Тут размяшчалася падпольная друкарня, дзейнічалі партызанскі тэлефонны вузел, электрастанцыя, лесазавод. 30 красавіка 1944  г. Ушачы былі захоплены гітлераўцамі. Вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту 29 чэрвеня 1944  г.
 
3 1944  г. Ушачы былі ў складзе Полацкай, з 1954  г. - — Віцебскай абласцей. У 1962—66 гг. уваходзілі ў Лепельскі раён.
 
У 1969  г. ва Ушачах 2459 жыхароў. У 1969  г. быў распрацаваны праект забудовы цэнтральнай часткі гарадскога пасёлка. У 1977  г. створаны генеральны план Ушачаў. З 1924 цэнтр раёна, з 27.9.1938 гарадскі пасёлак. У 1962—1966 у Лепельскім р-не.
 
Цэнтр пасёлка захаваў гістарычную планіроўку. Рака Ушача падзяляе пасёлак на 2 часткі. Левы бераг забудаваны пераважна індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу. На правым беразе знаходзіцца адміністрацыйна-грамадскі цэнтр і асноўная жылая забудова. У цэнтры, які захаваў гістарычную планіроўку, пастаўлены 2—5-павярховыя дамы.
Радок 90 ⟶ 91:
 
== Адукацыя і культура ==
Ёсць сярэдняя, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, Цэнтр пазашкольнай работы з дзецьмі. Дзейнічаюць Дом культуры, 2 бібліятэкі, Дом рамёстваў, дзіцячая школа мастацтваў. Працуюць 9 калектываў аматарскай мастацкай творчасці, 2 народныя: клубы «Ветэран» і народных майстроў, 1 узорны  — дзіцячы хор школы мастацтваў. Створаны Ушацкі музей народнай славы ім. В.  Е.  Лабанка.
 
== Выдатныя мясціны ==
* Гарадзішча днепра-двінскай культуры і часоў Русі (на ўсходняй ускраіне)
 
== Літаратура ==
{{літ|1=
|* Барадулін, Р. Паклон табе...табе… : нарыс / Р. Барадулін // Маладосць. — 1970. — - №11№ 11. — С. 118 – 121.118—121;
|Памяць* Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К.  Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — 640 с.: іл.
|* Ушачы // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К.  Калошына. — Мн., 1981. — С. 244 – 245.244—245;
|* Ушачы // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В.  Календа. — Мн., 2004. — С. 165 – 166165—166;
* {{крыніцы/ТурЭнцБел-2007|Ушачи}}
}}
 
== У Сеціве ==
* [http://www.westki.info/ushachy Ушачы — westki.info]
 
{{Ушацкі раён}}