Бершты: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
З 1795 у складзе Расійскай імперыі, з 1802 у Гродзенскай губерні. У [[руска-французская вайна, 1812|вайну 1812]] году ў Берштах дзейнічаў партызанскі атрад. У 1850 — вёска ў складзе маёнтка Бершты, 75 гаспадарак, 609 жыхароў, 53 дзесяціны ворыва; меліся карчма, свіран. У фальварку Бершты — жылы дом, свіран, стайня і іншыя гаспадарчыя пабудовы; 43 дзесяціны ворыва. У 1853 ад голаду загінулі 100 жыхароў вёскі. У 1859 у казённым маёнтку Бершты: 16 вёсак, 3 урочышчы, 21790 дзесяцін зямлі (у т.л. у сялян 9950 дзесяцін), 13 корчмаў (у 1850 — 18), прадпрыемства па вырабу жалеза, 1187 душ мужчынскага полу (у 1850—326 двароў, 2820 жыхароў, вадзяны млын). У час [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864]] каля Берштаў, у Святым Балоце знаходзіўся атрад паўстанцаў пад камандаваннем палкоўніка [[А. Лянкевіч]]а. Сюды ў красавіку 1863 прыязджаў [[К. Каліноўскі]]. У ноч з 29 на 30 сакавіка 1863 г. паўстанцы разабралі масты праз [[Рака Котра|р. Котра]] каля в. Бершты і праз [[Рака Нявіша|р. Нявіша]] каля [[Вёска Якубавічы|в. Якубавічы]], спыніўшы гэтым сувязь паміж вёскамі. 22.4(4.5.).1863 у раёне Святога Балота адбыўся бой паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі, пасля чаго атрад А. Лянкевіча перайшоў у Мілавідскія лясы Слонімскага павета. У 1869 у Берштах (разам з урочышчамі Бабіна, Засады, Зубрава, Зубраўка, Крапіўніца, Мастэйка, Падбершты, Прыдоўгае) 106 двароў, 439 жыхароў, 6372 дзесяціны зямлі. У 19 — пачатку 20 ст. Бершты — сяло, мястэчка, цэнтр воласці Гродзенскага павета. У 1885—117 двароў, 936 жыхароў, валасное праўленне, царква (пабудавана ў 1816, адрамантавана ў 1866—1867), фельчарскі пункт, народнае вучылішча. На тэрыторыі воласці — 34 паселішчы, 527 двароў, 4169 жыхароў. У 1892—976 жыхароў; у 1896—137 двароў, 933 жыхары (разам з выселкам Касцічы), хлебазапасны магазін, піцейны дом; у 1905—1470 жыхароў. У 1889 на беразе возера Берштаўскае быў знойдзены манетны скарб (ухаваны ў 2-й палове 1660-х), які змяшчаў каля 6000 білонных і медных манет і з'яўляўся адным з найбольш буйных манетных скарбаў 17 ст. на Беларусі. У 1910 Гродзенскі лесаахоўны камітэт выдзеліў 6 дзесяцін зямлі лясной плошчы пад будаўніцтва Берштаўскага 2-класнага народнага вучылішча і жаночага аднакласнага вучылішча. У [[1СВ|1-ю сусветную вайну]] Бершты акупіраваны кайзераўскімі войскамі.
 
=== У складзе Польшчы ===
У ліпені—верасні 1920 улада ў вёсцы належала бальшавіцкаму ВРК (створаны 26 ліпеня, кіраўнік А. Макараў). Пасля польскага наступлення ў 1920 году К. Русілка арганізаваў партызанскі атрад. З 1921 — вёска, цэнтр гміны (6119 жыхароў) Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства Польшчы. У 1921 разам з Бераставіцамі — 207 двароў, 1120 жыхароў; дзейнічалі гмінная ўправа, пошта, царква. Жыхар вёскі [[Вёска Лука|Лука]] Дз. Лебядзевіч, член [[КПЗБ]], прымаў удзел у працы [[Народны сход Заходняй Беларусі|Народнага сходу Заходняй Беларусі]] ў кастрычніку 1939 г.