Розніца паміж версіямі "Базельскі ўніверсітэт"

няма тлумачэння праўкі
== Гісторыя ==
Універсітэт быў заснаваны булай рымскага папы [[Пій II, Папа Рымскі|Пія II]] [[12 лістапада]] [[1459]]. Першапачаткова ўніверсітэт меў чатыры традыцыйныя факультэты: вольных мастацтваў, медыцыны, права і тэалогіі. У [[1622]] годзе была заснавана універсітэцкая бібліятэка; сёння яна найбуйнейшая ў Швейцарыі. У 1818 годзе факультэт свабодных мастацтваў быў рэарганізаваны. Яшчэ адна рэарганізацыя адбылася ў 1937 годзе. З 1890 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца жанчыны.
 
== Структура ==
* Факультэт бізнесу і эканомікі
* Медыцынскі факультэт
* Псіхалагічны факультэт
* Тэалагічны факультэт
* Філасофска-прыродазнаўчы факультэт
* Філасофска-гістарычны факультэт
* Юрыдычны факультэт
Ва ўніверсітэце вядуцца міждысцыплінарныя даследаванні і рыхтуюцца спецыялісты ў Інстытуце Еўропы, Цэнтрах іудаікі, «Чалавек - Грамадства - Навакольнае асяроддзе», афрыканскіх даследаванняў, культурнага менеджменту і гендэрных даследаванняў. Таксама дзейнічаюць Швейцарскі інстытут тропікаў і грамадскага здароўя і Інстытут біамедыцынскіх даследаванняў імя Фрыдрыха Мішэра.
 
 
[[Катэгорыя:Горад Базель]]
Ананімны ўдзельнік