Розніца паміж версіямі "Стэфан Баторый"

854 байты дададзена ,  8 гадоў таму
дапаўненне
др (r2.7.1+) (робат дадаў: he:סטפאן באטורי)
(дапаўненне)
| сцяг = Coat of arms of Transylvania.svg
 
| перыядпачатак = [[1571]]
| перыядканец = [[1576]]
 
| папярэднік =[[Ян I Заполья]]
| маці =Каталіна Тэлегдзі
| муж =
| жонка =[[Ганна Ягелонка]]
| дзеці =ВераВероніка
| узнагароды =
| аўтограф =Autograph-StefanBatory.png
| Commons =
| Rodovid=280734
'''Ст{{*|э}}фан БАТ{{*|О}}РЫЙ''' ({{lang-hu|Báthory István}}, {{lang-ro|Ştefan Báthory}}, простамоўнае '''Сцяпан Батура'''; [[27 верасня]] [[1533]] — [[12 снежня]] [[1586]]), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.
 
Нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў [[Трансільванія|Трансільваніі]] (сучасны Шымлеў-Сілва́ніей у [[Румынія|Румыніі]]). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Ш{{*|о}}мля (z Somlyó). З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля [[Чэхія|Чэхіі]] і [[Венгрыя|Венгрыі]] [[Фердынанд]]а. Разам з ім быў у [[Італія|Італіі]], вучыўся ў [[Горад Падуя|Падуі]]. Служыў у трансільванскага кн.князя [[Януш Зігмунд з Заполья|Януша Зігмунда з Заполья]], быў паслом пры імператары [[Максіміліян II Габсбург|Максіміліяне II]]. Пасля разрыву адносінаў паміж гэтымі краінамі немцы тры гады трымалі яго закладнікам.
 
Пасля смерці Януша з Заполья стаў князем [[Трансільванія|Трансільваніі]]. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі [[Генрых III Валуа|Генрых Валуа]] ўцёк у [[Францыя|Францыю]], Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і быў абраны (снежань [[1575]]). Пры абранні на трон ажаніўся з [[Ганна Ягелонка|Ганнай Ягелонкай]] — дачкой [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта I Старога]]. Каранаваны [[1 мая]] [[1576]], каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені [[1576]].
 
[[Выява:Jan Matejko-Batory pod Pskowem.jpg|thumb|left|300px|Карціна [[Ян Матэйка|Яна Матэйкі]] «Стэфан Баторый пад Псковам», [[1872]].]]
Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў [[Еўропа|Еўропе]]. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штумаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жазнераў-наёмнікаў. Прывёў [[Лівонская вайна|Лівонскую вайну]] да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.
 
Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у [[Горад Гродна|Гродне]]. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.
Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у [[Стары замак (Гродна)|Старым замку]]. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з [[Каспар Бекеш|Каспарам Бекешам]].
 
Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропы]] [[анатамаванне]] трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам ([[14 снежня]] [[1586]]).
 
== Ушанаванне памяці ==
== Гл. таксама ==
[[Вуліца Стэфана Баторыя, Гродна|Адна з цэнтральных вуліц]] [[Гродна]] носіць імя Стэфана Баторыя.
 
== Гл. таксама ==
* [[Эржэбет Баторы]]
* [[Станіслаў Пахалавецкі]]