Сімяонаўская царква (Віцебск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Віцебская Сімяонаўская (Богаяўленская) царква'''. Знаходзілася на правым беразе [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]], на вуліцы Богаяўленскай (сучасная вуліца Энгельса). Вядома паводле «Чарцяда места Віцебска 1664 года». Двухзрубны драўляны будынак складаўся з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёмуаб'ёму і алтарнай часткі, завершаных двухсхільнымі дахамі. Цэнтр асноўнага аб’ёмуаб'ёму быў увянчаны высокай складанай па форме купальнай вежачкай з дэкааратыўным крыжам. У [[1790]][[1805]]  гг. на месцы старой была пабудавана мураваная царква. У [[1812]]  г. згодна з загадам Напалеона ў храме размясцілі гарматы, а вокны былі перароблены ў амбразуры. Царква неаднаразова перабудоўвалася і добраўпарадкоўвалася коштам і намаганнямі гараджан. Асабліва актыўныя рамонтныя работы ў храме праводзіліся ў [[1870]], [[1874]], [[1876]], [[1887]]  гг. Аднапавярховы будынак царквы ў плане меў выгляд падоўжанага крыжа. Архітэктура галоўнага фасада храма была вытрымана ў стылі класіцызму: трохвугольны франтон, плоскія пілястры, паўцыркульныя аркі і нішы. На вонкавых сценах царквы былі фрэскі, 2 званіцы (5 званоў) па вуглах упрыгожвалі пілястры. У [[1841]]  г. пры храме была адчынена багадзельня (у доме свяшчэнніка, на 1-м паверсе; у [[1899]]  г. пераведзена ў падвальны паверх царкоўнага дома). У [[1898]]  г. ў межах царкоўнай агароджы (зроблена ў [[1882]]  г.) узведзены будынак для царкоўна-прыходскай школы, якая дзейнічала з [[1896]]  г.
 
== Літаратура ==
* Страчаная спадчына: Сімяонаўская (Богаяўленская) царква // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — С. 620.
 
[[Катэгорыя:Храмы Віцебска]]