Біярыц: Розніца паміж версіямі

горад у Францыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Біярыц''' (фр. Biarritz) — горад на паўднёвым-захадзе Францыі, у дэпартаменце [[Атлант...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:42, 19 жніўня 2011

Біярыц (фр. Biarritz) — горад на паўднёвым-захадзе Францыі, у дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі, (фр. Pyrénées-Atlantiques) рэгіён Аквітанія. Размешчаны ўздоўж Берагу Баскаў (фр. côte Basque) на мысе святога Мартэна (Saint-Martin) і практычна ўшчыльную прымыкае да гарадоў Англет і Баёна. Насельніцтва 33600 жыхароў (2006). Раскошны прыморскі кліматычны і бальнеялагічны курорт. Фешэнэбельны курорт, месца адпачынку і лячэння каралеўскіх асоб, прэзідэнтаў і іншых высокапастаўленых асоб.

У чатырох кіламетрах ад горада аэрапорт, які злучае горад з многімі гарадамі Францыі і Еўропы. У трох кіламетрах ад цэнтра горада чыгуначны вакзал, час у дарозе да Парыжа на хуткасным цягніку TGV складае 5 гадзін.

Гістарычна Біярыц - горад баскаў, ён размешчаны на Зямлі Баскаў (фр. Pays basque), яго назва мае басконскае паходжанне.