Розніца паміж версіямі "Аляксандр Андрэевіч Праханаў"

няма тлумачэння праўкі
др (→‎У Сеціве: {{DEFAULTSORT:Праханаў, Аляксандр Андрэевіч}})
У [[1971]] г. выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: "Іду ў шлях мой" і "Лісты аб вёсцы". У [[1972]] быў прыняты ў Саюз Пісьменнікаў [[СССР]]. Напісаў больш 30 аповесцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З [[1986]] года актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах "Молодая гвардия", "Наш современник", газеце "Литературная Россия". У [[1989]]-[[1991]] гг. - галоўны рэдактар часопіса "Советская литература". З снежня [[1990]] г. - галоўны рэдактар газеты "День".
 
У [[1991]] годзе падчас выбараў прэзідэнта [[Расія|РСФСР]], быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні [[1991]] года падтрымаў дзеянні [[ДКНС|ДКНС (ГКЧП)]]. У верасні [[1993]] года, выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета "День" была забароненая. Але два яе номера былі надрукаваны ў [[Мінск]]у ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты "Мы и время" і падпольна распаўсюджаны ў [[Расія|Расіі]].
 
У лістападзе [[1993]] года была зарэгістраваная газета "Завтра" і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідэраў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы - у [[1997]] і [[1999]] гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У [[2002]] годзе раман Праханава "Пан Гексаген", прысвечаны думке, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізованы расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію "Нацыянальны бестселлер".
Ананімны ўдзельнік