Аляксандр Андрэевіч Праханаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
новае фота
Радок 1:
'''Праханаў Аляксандр Андрэевіч''' ([[руская мова|па-руску]] — ''Проханов Александр Андреевич''), рускі журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар газеты «Завтра», сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменнікаў Расіі.
 
[[Image:PrakhanauProkhanov2.jpg|thumb|300px|right|Аляксандр Праханаў]]
Нарадзіўся [[26 лютага]] [[1938]] годзе ў [[Тбілісі]]. У [[1960]] годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ. Працаваў інжынерам, затым лесніком у Карэліі і Падмаскоўе. У [[1960]]—[[1970]] гадах — супрацоўнік газет «[[Правда]]», «Литературная газета». Працаваў у [[Афганістан]]е, [[Нікарагуа]], [[Камбоджа|Кампучыі]], [[Ангола|Анголе]], [[Эфіёпія|Эфіёпіі]] і іншых «гарачых кропках». Аўтар першых нарысаў аб падзеях на востраве [[Даманскі|Даманскам]] падчас савецка-кітайскага канфлікту ў сакавіку [[1969]] года.
 
Радок 10:
У лістападзе [[1993]] года была зарэгістраваная газета «Завтра» і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідэраў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы — у [[1997]] і [[1999]] гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У [[2002]] годзе раман Праханава «Пан Гексаген», прысвечаны думке, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізованы расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію «Нацыянальны бестселлер».
 
[[Image:Geksagen.jpg|thumb|300px|right|Раман «Пан Гексаген»]]
Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка — «Дрэва ў цэнтры Кабула» ([[1982]]), «У востравах паляўнічы» ([[1984]]), «Малюнкі баталіста» ([[1989]]), «Апошні салдат імперыі» ([[1993]]), «Чачэнскі блюз» ([[1998]]), «Чырвона-карычневы» ([[1999]]), «Пан Гексаген» ([[2001]]), «Афрыканіст» ([[2002]]), «Крэйсерава саната» ([[2004]]), «Палітолаг» ([[2005]]) і іншыя.