Розніца паміж версіямі "Блакітны банан"

Аб’ём не змяніўся ,  9 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (r2.7.1) (робат дадаў: uk:Блакитний банан)
'''«Блакітны банан»''', '''«сіні банан»''' ({{lang-fr|Banane bleue}}) — панятак, прапанаваны ў 1989 г. французскім навукоўцам [[Ражэ Бруна]] для найбольш эканамічна развітога рэгіёну [[Еўропа |Еўропы]]. У развіццё гэтай ідэі была таксама прапанаваная мадэль «залатога банана». Р. Бруно, які вырашыў падзяліць Еўропу на актыўныя і пасіўныя рэгіёны, назваў індустрыяльна развітую частку Еўропы ''«Boom Banana»'' («квітнеючы банан»), але з-за памылкі банан стаў блакітным. Блакітны (сіні) колер у назве таксама паказвае на колер сцяга [[Еўрапейскі саюз|аб'яднанай Еўропы]].
 
«Блакітным бананам» пазначаецца тэрыторыя [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропы]] з выключным эканамічным значэннем, праўзыходзячыя амерыканскія [[Босваш]], [[Чыпітц]], [[Сансан]] або азіяцкія [[мегалаполіс]]ы прыбярэжнага [[Кітай|Кітая]] і [[Японія|Японіі]]. «Блакітны банан» сфарміраваўся ў натуральных умовах [[РынкаваяРыначная эканоміка|рынкавайрыначнай эканомікі]], а не ў выніку працы якога-небудзь органа.
 
Паўночны ўскраек «блакітнага банану» знаходзіцца ў старажытных цэнтрах сталеліцейнай і вугальнай індустрыі вакол [[Манчэстэр]]а і [[Бірмінгем]]а. Далей «блакітнай банан» праходзіць у паўднёвым напрамку праз [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]] і Лонданскую [[Агламерацыя|агламерацыю]]. Свой выгін банан робіць на кантыненце, увабраўшы ў сябе паўночную частку [[Бельгія|Бельгіі]], паўднёвую частку [[Нідэрланды|Нідэрландаў]], [[Рандштад]], [[Рурскі рэгіён]], а таксама [[Дзюсельдорф]] і агламерацыю [[Кёльн-Бон]]. Далей праходзіць уздоўж [[Рэйн]]а, уключаючы [[Франкфурт-на-Майне]] і [[Рэйнска-Майнскі рэгіён]], затым праз [[метрапольны рэгіён]] [[Рэгіён Рэйн-Некар|Рэйн-Некар]] у метрапольны рэгіён [[Штутгарт]] і праз [[Швейцарыя|Швейцарыю]] на паўночны захад [[Італія|Італіі]], у гарады [[Турын]], [[Мілан]] і [[Генуя|Геную]].