Розніца паміж версіямі «Летні час»

7 482 байты дададзена ,  10 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[[Image:DaylightSaving-World-Subdivisions.png|285px|right|thumb|{{Легенда|blue|раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час}} {{Легенда|darkorange|раёны, дзе пераход быў скасаваны}} {{Легенда|darkred|раёны, дзе пераход ніколі не ўжываўся}}]]
'''Летні час''' ({{lang-en|Daylight saving time}}) — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым поясе. Уводзіцца шматлікімі краінамі ў летні перыяд з мэтай эканоміі электраэнергіі на асвятленне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Вялікабрытаніі ў [[1908]] годзе.
 
У [[Расія|Расіі]] і [[Еўропа|Еўропе]] пераход на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход здзяйсняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.
 
== Сучасны стан ==
[[Image:DaylightSaving-World-Subdivisions.png|285px|right|thumb|{{Легенда|blue|раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час}} {{Легенда|darkorange|раёны, дзе пераход быў скасаваны}} {{Легенда|darkred|раёны, дзе пераход ніколі не ўжываўся}}]]
 
У 2011 г. 82 краіны выкарыстоўваюць, у тым ці іншым варыянце, летні час (з іх у 9 краінах яно ўжываецца не ва ўсіх рэгіёнах), і 159 краін не выкарыстоўваюць<ref>Гл. [http://www.timeanddate.com/time/dst2011.html статыстыку.]</ref>. У [[паўночнае паўшар'е|паўночным паўшар'і]] летні час выкарыстоўваецца часткова ў [[ЗША]], [[Канада|Канадзе]], [[Мексіка|Мексіцы]] (акрамя шэрагу штатаў і правінцый), цалкам ва ўсіх краінах [[Еўропа|Еўропы]], акрамя [[Ісландыя|Ісландыі]] і [[Расія|Расіі]], а таксама ў [[Марока]], [[Турцыя|Турцыі]], [[Іран]]е, [[Арменія|Арменіі]], [[Азербайджан]]е, краінах [[Блізкі Усход|Блізкага Усходу]]. У [[паўднёвае паўшар'е|паўднёвым паўшар'і]] летні час выкарыстоўваецца ў [[Аўстралія|Аўстраліі]] (у шэрагу штатаў), [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]], [[Парагвай|Парагваі]], [[Уругвай|Уругваі]], [[Бразілія|Бразіліі]] (у шэрагу штатаў), [[Чылі]], [[Намібія|Намібіі]].
 
Адмовіліся ад увядзеня летняга часу [[Японія]], [[Кітай]], [[Індыя]], [[Сінгапур]], а таксама рэспублікі былога СССР: [[Узбекістан]], [[Таджыкістан]], [[Туркменістан]], [[Грузія]], [[Казахстан]], [[Кіргізія]]. Пры гэтым Туркменістан, Грузія, Кіргізія і большая частка Казахстана і Узбекістана захавалі «[[дэкрэтны час]]». Расія адмовілася ад пераводу стрэлак з восені 2011 года, прыняўшы [[Закон «Пра вылічэнне часу»|закон «Пра вылічэнне часу»]] паводле якога, рашэнне пра змену часавога пояса для суб'екта РФ прымаецца [[Урад Расіі|ўрадам Расіі]].
 
[[Украіна]].]]<ref>[http://www.worldtimezone.com/dst_news/dst_news_ukraine03.html У Радзе прапануюць не пераходзіць на зімовы час.]</ref>, [[Беларусь]]<ref>[http://www.worldtimezone.com/dst_news/dst_news_belarus01.html Беларусь таксама мае намер адмовіцца ад пераводу стрэлак.]</ref>, [[Літва]]<ref>[http://www.worldtimezone.com/dst_news/dst_news_lithuania01.html Two draft resolutions regards future of DST in the Lithuania.{{ref-ru}}]</ref>, [[Азербайджан]]<ref>[http://www.worldtimezone.com/dst_news/dst_news_azerbaijan02.html Azerbaijani MP proposes to abolish Daylight Saving Time in the country.{{ref-en}}]</ref> і [[Арменія]]<ref>http://inforotor.ru/visit/12049144?url=http://www.arka.am/rus/society/2011/03/15/24607.html Арменія можа адмовіцца ад пераходу на летні і зімовы час у канцы сакавіка 2012 года</ref> таксама могуць адмовіцца ад пераводу стрэлак з восені 2011 ці вёсны 2012 года.
 
Варта адзначыць, што на экватары розніца паміж працягласцю дня ўлетку і ўзімку неістотная (на экватары дзень і ноч цэлы год прыблізна па 12 гадзін). Пры набліжэнні да Паўночнага ці Паўднёвага полюсу розніца ў працягласці дня ўлетку і ўзімку становіцца ўсё больш істотнай. Гэта тлумачыць, чаму ў экватарыяльных ці трапічных краінах выкарыстанне «летняга» часу эканамічна немэтазгодна<ref>[http://www.webexhibits.org/daylightsaving/c.html Геаграфія «летняга» часу]</ref>.
 
У розных краінах ідзе ажыўленая палітычная барацьба за захаванне ці адмену летняга часу. За захаванне выступаюць [[энергетыка|энергетыкі]], вытворцы [[спартыўны інвентар|спартыўнага інвентара]] і сеткі [[рознічны гандаль|рознічнага гандлю]], за адмену — [[ахова здароўя]], [[транспарт]] і [[фермер]]ы.
 
Да [[2011]] года ў Расіі і да [[2002]] года ў Еўропе пераход на летні час ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю [[сакавік]]а ў 2:00 пераводам гадзіннікавых стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю [[кастрычнік|кастрычніка]] ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.
 
Пачынальна з 2002 года, паводле дырэктывы ЕС(2000/84/EC)<ref>[http://www.worldtimezone.com/dst_news/dst_news_europeanunion00.html DST News — European Union Daylight Saving Time news]</ref> у Еўропе пераход на летні час ажыццяўляецца ў 01:00 [[Сусветны каардынаваны час|па Грынвічы]].
 
У [[ЗША]] і [[Канада|Канадзе]] з 2007 года пераход на летні час ажыццяўляецца ў другую нядзелю сакавіка ў 2:00 і вяртаецца зваротна ў першую нядзелю лістапада, таксама ў 2:00<ref>[http://www.java.com/ru/download/faq/dst.xml Змены ў перыядзе дзеяння летняга часу ў ЗША ў 2007 г.]</ref>. Варта заўважыць, што не па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў і Канады летні час выкарыстоўваецца аднолькава. Да прыкладу, у канадскай правінцыі [[Саскачэван]] стрэлкі не пераводзяць<ref>[http://ca24.ca/saskatchewan/iz-zhizni-news/2011-03-12/referendum-perehod-na-letnee-vremya Улады Саскачэвана адмовіліся ад рэферэндуму наконт пераходу на летні час]</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
* [http://www.worldtimezone.com/daylight.html Карта краін, пераходзячых на летні час і даты пераходу]
* [http://www.daylight-savings-time.info/ Графічная выява часавых зон і летняга часу]
* [http://www.merlyn.demon.co.uk/uksumtim.htm Еўрапейскі пункт гледжання (англ.)]
{{Адзінкі вымярэння і стандарты часу}}
 
[[Катэгорыя:Час]]
[[Катэгорыя:Часавыя паясы]]
[[Катэгорыя:Лета]]
 
[[af:Somertyd]]