Брацтва Святога Вінцэнта Ферэра: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: '''Брацтва святога Вінцэнта Ферэра''' (па-лацінску: ''Fraternitas San...
(Няма розніцы)

Версія ад 16:11, 1 кастрычніка 2007

Брацтва святога Вінцэнта Ферэра (па-лацінску: Fraternitas Sancti Vincentii Ferrerii, па-французску: Fraternité Saint-Vincent-Ferrier) — каталіцкая манаская супольнасць традыцыяналісцкага накірунку.

Брацтва стварылася ў 1979 годзе і было першапачаткова седэвакантысцкім, але пазьней прымірылася са Святым пасадам і 28 кастрычніка 1988 года атрымала статус рэлігійнага інстытуту пантыфікальнага права. У літургіі святары Брацтва ўжываюць стары Дамініканскі абрад, у манаскім жыцці абапіраюцца на традыцыі Дамініканскага Ордэну. Брацтва не належыць да Ордэну, хаця выказвала пажаданне ўвайсці ў яго.

Адзіны кляштар Брацтва носіць імя сьвятога Фамы Аквінскага і знаходзіцца ў паўночна-заходняй Францыі.

Спасылкі