Лі дэ Форэст: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лі дэ Форэст''' (англ.: Lee De Forest; 26 жніўня 1873, Каўнсіл-Блафс, штат Аёва - 30 чэрвеня 1961...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:29, 26 жніўня 2011

Лі дэ Форэст (англ.: Lee De Forest; 26 жніўня 1873, Каўнсіл-Блафс, штат Аёва - 30 чэрвеня 1961, Галівуд, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вынаходнік, які мае на сваім рахунку 180 патэнтаў на вынаходствы. Дэ Форэст вынайшаў трыёд - электронную лямпу, якая прымае на ўваходзе адносна слабы электрычны сігнал і затым ўзмацняе яго. Дэ Форэст з'яўляецца адным з бацькоў «стагоддзя электронікі», таму што трыёд дапамог адкрыць дарогу шырокаму выкарыстанню электронікі.

Ён удзельнічаў у некалькіх судовых працэсах па патэнтавых справах, і ён выдаткаваў шмат грошаў, атрыманых ад сваіх вынаходак, на аплату рахункаў адвакатаў. Ён жаніўся чатыры разы, прагарэў на некалькіх кампаніях, быў ашуканы партнёрамі па бізнесе, аднойчы быў абвінавачаны ў махлярстве з выкарыстаннем пошты, але потым апраўданы. Ён з'яўляўся ганаровым членам Інстытута радыёінжынерыі - аднаго з двух папярэднікаў IEEE (іншы - амерыканскі Інстытут інжынераў па электратэхніцы).