Збіральніцтва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: lt:Rankiojimas
катэгорыя
Радок 1:
{{вызн|1=Збір{{*|а}}льніцтва}}  — збіранне, здабыванне гатовых дароў прыроды, у асн. прадметаў харчавання і лекавых траў; самы старажытны занятак чалавецтва, што паслужыў у свой час вытокам земляробства. Збіральніцтва мала змянілася на працягу тысячагоддзяў і ў сваім архаічным выглядзе захавалася да нашага часу. Разам з тым прыкметна зменшыліся яго маштабы, што абумоўлена скарачэннем прыродных рэсурсаў, перш за ўсё  — масіваў першабытных лясоў, балотных ландшафтаў, г.зв. няўдобіц, лугавін, а таксама безгаспадарчым умяшаннем чалавека ў экалагічнае асяроддзе. У традыцыйнай народнай гаспадарцы здаўна істотную ролю адыгрывалі збор лясных ягад, пладоў, грыбоў, лугавых траў (кармавых, лекавых, дэкаратыўных), караняплодаў, падсечка дрэў і нарыхтоўка раслінных сокаў, збіранне [[мёд|мёду]]у дзікіх пчол і інш. Кожны з гэтых заняткаў патрабаваў ведання мясцовай экалогіі, харчовых і лекавых якасцей тых ці інш. раслін, аптымальных тэрмінаў іх збору, спосабаў першаснай апрацоўкі, кансервацыі і ўжывання.
 
Шчодрасць лясных дароў рабіла іх даступнымі амаль для кожнага, яны не з'яўляліся ласункам для сельскага жыхара. Лясныя ягады  — [[суніцы]], [[чарніцы]], [[брусніцы]], [[буякі]], [[маліна|маліны]], [[парэчка|парэчку]], [[агрэст]], [[ажына|ажыну]]  — ужывалі часцей свежымі. Яны выкарыстоўваліся асобна і ў якасці складовых кампанентаў многіх кулінарных вырабаў  — [[пірог|пірагоў]], [[варэнікі|варэнікаў]], [[кісель|кісялю]], [[кулага|кулагі]], розных напояў. Значную колькасць ягад нарыхтоўвалі у запас: брусніцы парылі ў гаршках, ссыпалі ў кадушкі і бочкі, дадаючы прыправы; з іх рабілі сокі і павідла (на мёдзе); чарніцы часцей сушылі; [[журавіны]] захоўвалі замарожанымі, дадавалі ў [[квашаная капуста|квашаную капусту]], выраблялі з іх сокі і напоі. Ягады [[каліна|каліны]] і [[рабіна|рабіны]] збіралі позняй восенню, захоўвалі на гарышчах; суквецці каліны закладалі таксама ў стажкі разам з сенам, дзе яны вылежвалі пэўны тэрмін. У значным аб'ёме назапашвалі ў лесе [[груша|грушы]], [[яблык|яблыкі]]і, [[жолуд|жалуды]], [[арэхі]]. Грушы, як і жалуды, ссыпалі ў засекі свірнаў ці стопак, дзе яны даспявалі, сушылі у пячах. Яблыкі разразалі на скрылькі, нанізвалі на суровыя ніткі, вязанкамі сушылі на сонцы; пад восень іх закладвалі у стажкі сена, дзе яны захоўваліся нярэдка на працягу ўсей зімы.
 
Прыкметнае месца у традыцыйнай гаспадарцы мела збіранне розных відаў [[грыбы|грыбоў]]. Перавагу аддавалі [[баравік|баравікам]]ам, [[падасінавік|падасінавікам]]ам (чырвонагаловікі), у вялікай колькасці збіралі [[абабак|абабкі]], [[махавік|махавікі]]і, [[масляк|маслякі]]і (казлякі), [[лісічкі]], [[апенькі]], [[рыжык|рыжыкі]]і, [[зялёнка|зялёнкі]], [[ваўнянкі]]. 3 [[мухамор|мухамораў]]аў рабілі атруту для насякомых. У кожнай мясцовасці былі свае звычаі і асаблівасці ва ўжыванні тых ці інш. відаў грыбоў, у спосабах іх апрацоўкі і захавання. Большасць грыбоў ужывалі свежымі (смажанымі ці варанымі), значную частку закладвалі ў кадушкі на засол; баравікі, падасінавікі, абабкі сушылі ў запас. Сушаныя грыбы і ягады сяляне збывалі на мясцовых кірмашах, прадавалі скупшчыкам, якія развозілі іх далёка за межы [[Беларусь|Беларусі]], асабліва ў стэпавыя раёны [[Украіна|Украіны]].
 
Пераважна вясной і ў пачатку лета, калі буяла маладая флора, шырока ўжывалі ў ежу лугавыя [[шчаўе]] і [[цыбуля|цыбулю]], [[хрэн]], [[крапіва|крапіву]], [[лебяда|лебяду]], [[кісліца|кісліцу]], [[аер]], кветкі [[ліпа|ліпы]] і інш. Лісце шчаўя, крапівы, лебяды збіралі да іх цвіцення, складвалі ў фаскі і макітры, перасыпалі па слаях [[соль|соллю]], дадавалі [[кмен|кмену]]у і інш. духмяных эёлак, квасілі ў запас. 3 іх гатавалі пасля розныя вадкія стравы (варывы). Шчаўе, кісліцу, цыбулю лугавую, маладыя пабегі аеру і інш. ўжывалі таксама «жывымі» без усялякай апрацоўкі. Аер, лісты [[клён|клёна]]а і [[дуб|дуба]]а выкарыстоўвалі пры выпечцы [[хлеб|хлеба]]а. 3 [[іван-чай|іван-чаю]] (скрыпеню), [[чабор|чабору]]у, [[мацярдушка|мацярдушкі]], [[зверабой|зверабою]], кветак і маладых пабегаў ліпы гатавалі адвары. Мноства лекавых раслін сушылі на зіму. У якасці лекаў выкарыстоўвалі адвары з галінак маліны, парэчкі, [[вішня|вішні]], кары дуба, [[крушына|крушыны]], каліны.
 
У [[Палессе|Палессі]] і [[Паазер'е|Паазер'і]] яшчэ ў [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] сустракаўся своеасаблівы промысел  — збор яек дзікіх птушак. Вясною ў нядзелю і па святах маладыя хлопцы гуртамі адпраўляліся ў [[Пінскія балоты]] збіраць яйкі дзікіх качак і гусей і «прыносілі іх столькі, колькі у стане данесці кожны. Тады ва усей вёсцы наладжвалася сапраўднае свята: у кожнай хаце дармавая яечня». Збіральніцтва займала прыкметнае месца ў народным жыцці і на працягу многіх стагоддзяў рэгулявалася звычаёвым правам. Паводле [[Статут ВКЛ, 1588|Статуту Вялікага княства Літоўскага (1588)]], сяляне захоўвалі права «ўступу» у дзяржаўныя і панскія лясы дзеля збору грыбоў, ягад, мёду дзікіх пчол і інш. Пазней яны паступова страчвалі такое права і павінны былі плаціць за яго чынш ці адрабляць на карысць землеўладальніка некалькі дзён у годзе.
 
Збіральніцтва  — адзін з нямногіх старажытных промыслаў, які захаваў ва ўмовах урбанізацыі і прамысловай рэвалюцыі сваю архаічную форму і індывідуальны характар ручной працы. У наш час збіральніцтва часцей мае форму аматарскага занятку, актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды.
 
== Крыніцы ==
* {{Крыніцы/НашаЕжа|Цітоў|Збіральніцтва}}
 
[[Катэгорыя:АнтрапалогіяСтаражытная гаспадарка]]
[[Катэгорыя:Гісторыя першабытнага грамадства]]
[[Катэгорыя:Прысвойваючы спосаб вытворчасці]]
 
<!--Калі хто захоча зрабіць гэты тэкст на англійскай, то або пашырваць [[en:Foraging]] або ствараць яшчэ адзін сэнс для [[en:Gathering]]-->