Мюнхенскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліяна
(Няма розніцы)

Версія ад 23:05, 28 жніўня 2011

Мю́нхенскі ўніверсітэ́т Людвіга-Максіміліяна (ням.: Ludwig-Maximilians-Universität München (LMU)) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мюнхене, Германія. Заснаваны герцагам Людвігам IX у 1472 годзе і названы ў памяць пра яго і пра курфюрста Максіміліяна I Іозефа.

Мінуўшчына

Універсітэт быў заснаваны ў 1472 годзе ў горадзе Інгальштат герцагам Людвігам Багатым. Кіраваўся іезуітамі і некалькі стагоддзяў быў цэнтрам антырэфармацыйнага руху.

У 1800 г. курфюрст Макс IV Іозеф (пазней кароль Максіміліян І) перанёс універсітэт у горад Ландсхут. Толькі ў 1826 г. універсітэт пераведзены ў сталіцу Баварыі на загад караля Людвіга І.

Падчас Другой сусветнай вайны ва ўніверсітэце базаваўся антыфашысцкі рух супраціву «Белая ружа» на чале з Сафі і Гансам Шолямі.

Сучаснасць

Ва ўніверсітэце навучаюцца 45 539 студэнтаў (2009—2010)[1]. У склад універсітэту ўваходзяць 18 факультэтаў, на якіх выкладаюць больш за 700 прафесараў. Гадавы бюджэт унівэрсітэта складае прыкладна адзін мільярд еўра, траціна гэтых сродкаў даводзіцца на долю ўніверсітэцкай клінікі.

У Мюнхенскім універсітэце студэнты могуць атрымаць адукацыю па адной са 160 спецыяльнасцяў.

Факультэты

  • Каталіцкага багаслоўя
  • Евангельскага багаслоўя
  • Юрыспрудэнцыі
  • Эканомікі і арганізацыі вытворчасці
  • Эканомікі народнай гаспадаркі
  • Медыцыны
  • Ветэрынарны
  • Гісторыі і мастацтвазнаўства
  • Філасофіі, тэорыі навукі, рэлігіязнаўства
  • Псіхалогіі і педагогікі
  • Культуралогіі
  • Мова- і літаратуразнаўства
  • Грамадствазнаўства
  • Матэматыкі, інфарматыкі, статыстыкі
  • Фізікі
  • Хіміі і фармацэўтыкі
  • Біялогіі
  • Прыродазнаўчы

Крыніцы і заўвагі

Зноскі

Вонкавыя спасылкі