Геранёны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 71:
У 1433 вялікі князь ВКЛ [[Жыгімонт Кейстутавіч]] падараваў двор Геранёны [[Ян Гаштольд|Яну Гаштольду]]. Каля 1458 тут пабудаваны касцёл. На мяжы XV-XVI ст. ваявода віленскі і канцлер ВКЛ [[Альбрэхт Гаштольд]] пабудаваў [[Геранёнскі замак]], а ў 1519 — [[Касцёл Святога Мікалая, Геранёны|Мікалаеўскі касцёл]]. У 1520 мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.
 
Пасля смерці [[Станіслаў Гаштольд|Станіслава Гаштольда]] Геранёны ўласнасць вялікіх князёў ВКЛ. У 1575, у час «бескаралеўя», тут адбылося некалькі з'ездаў шляхты. У XVII — XVIII ст. цэнтр староства, у 1625 заснаваны шпіталь. У 1670 гетман вялікі літоўскі [[Міхал Пац]] запісаў Геранёны на ўтрыманне артылерыі ВКЛ і віленскага арсенала. У XVIII ст. старостамі геранёнскімі былі Мнішкі, Салагубы, Браніцкія. У 1-й пал. XVIII ст. ў Геранёнах некаторы час знаходзілася рэзідэнцыя віленскіх піяраў, пры якой у 1730-38 дзейнічала школа. Пры каралю Аўгусце III (1733-63) Геранёны атрымалі [[магдабургскаемагдэбургскае права]] (паводле іншых крыніц, у 1630-я гады), мелі герб «Няўдзячнае сэрца» (з 1792, у зялёным полі пранізанае мячом сэрца).
 
3 1795 у Расійскай імперыі, у Ашмянскім пав. Уласнасць Корвін-Мілеўскіх. У 1880-я гады 243 жыхары, 27 двароў, касцёл, багадзельня, бровар, карчма. У пач. XX ст. 316 жыхароў. У маёнтку багатая калекцыя твораў мастацтва. У час 1-й сусветнай вайны ў 1915-18 акупіраваны германскім войскам, у 1919-20 займаліся Чырвонай арміяй, польскім войскам. У 1920-22 у складзе [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]], з 1922 — Польшчы, у Ашмянскім павеце. 3 1939 у БССР, у Іўеўскім раёне, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У 1941-44 акупіраваны нацысцкім войскам. 3 15.5.1963 па 6.8.1979 у Жылеўскім сельсавеце. У 1993 1201 жыхар, 403 двары.