Антон Мікітавіч Ясінскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Антон Мікітавіч ЯС{{*|І}}НСКІ''' (4.10.1864, с. Мяжырыч Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., [[Украі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:12, 29 жніўня 2011

Антон Мікітавіч ЯС · НСКІ (4.10.1864, с. Мяжырыч Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна13.11.1933) — расійскі і беларускі гісторык.

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1888). У 1896-1911 прафесар Дэрпцкага (Тартускага) ўніверсітэта. У 1911-19 дырэктар Педагагічнага інстытута імя П. Шалапуціна ў Маскве, адначасова прыват-дацэнт, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, у 1920-22 прафесар Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1922-28 прафесар БДУ па кафедры гісторыі сярэдніх вякоў. У 1927-29 загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Інбелкульта, у 1929-33 у Інстытуце гісторыі Беларускай АН.

Навуковыя працы па сярэдневекавой гісторыі Чэхіі, гісторыі землеўладання на Беларусі ў XV ст. і інш.

Доктар усеагульнай гісторыі (1901). Член Чэшскай АН (1907), акадэмік Беларускай АН (1928).