Віленскае біскупства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Штодзённымі справамі біскупа займаўся двор ([[курыя]]), які падзяляўся на канцылярыю, духоўны суд і прыватны двор біскупа ([[маршалак]], [[падскарбі]], [[кухмістр]], [[ключнік]] і іншыя прыдворныя). За [[1387]]-[[1430]] на аснове фундушаў было створана 27 парафіяльных касцёлаў, за [[1431]]-[[1500]] 99 касцёлаў, у першай палове 16 ст. 129 касцёлаў. У сярэдзіне 16 ст. у 17 паветах ВКЛ дзейнічала 259 парафій (касцёлаў), у [[1790]] - [[277]]. Парафіі былі аб'яднаны ў дэканаты. У 18 ст. на Беларусі існавалі Аршанскі, Ашмянскі, Бабруйскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Віцебскі, Вішнеўскі, Гродзенскі, Лідскі, Менскі, Наваградскі, Радашковіцкі, Ражанскі, Свірскі, Слонімскі і Полацкі дэканаты.
 
У [[1387]] вялікі князь ВКЛ аддаў Віленскаму біскупству воласць Таўрогіне на паўднёвым-усходзе сучаснай Літвы, [[Бакшты]] на поўначы Меншчыны, [[Дуброўна]] каля Ліды і некалькі вёсак. Пазней біскупства атрымала [[Стрэшын]] на Дняпры, [[Корань]], [[Ганявічы]] і [[Ваўча|Ваўчу]], воласць Убарць (цяпер [[Лельчыцы]]) на Мазыршчыне, [[Параф'янава]] каля Докшыц і інш. маёнткі. У сярэдзіне 16 ст. уладанні біскупства ўключалі каля 300 вёсак. Яны падзяліліся на сталовыя біскупскія (прыбытак ішоў на патрэбы біскупа і яго памочнікаў), сталовыя капітульныя (на ўтрыманне капітула) і прэстыманіяльныя (на патрэбы асобных канонікаў капітула). Найбольш значнымі біскупскімі маёнткамі былі [[Убарць]] і [[Ігумен]], сталовымі капітульнымі [[Горваль]] і Стрэшын, прэстыманіяльнымі - Бакшты, Корань, Ванявічы, Ваўча ([[Гарадскі пасёлак Бягомль|Бягомль]]; цэнтр маёнтку на пачатку 17 ст. перамясціўся з Ваўчы ў Бягомль) і інш.
 
{{літ|1=''В. Л. Насевіч''. Віленскае біскупства // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}}