Мікалай Радзівіл Руды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 33:
Паходзіў з роду [[Радзівілы|Радзівілаў]]. Сын [[Юрый Радзівіл (1480—1541)|Юрыя Радзівіла]] і брат каралевы Польшчы [[Барбара Радзівіл|Барбары Радзівіл]], стрыечны брат [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалая Радзівіла Чорнага]]. Адным з першых сярод уплывовых магнатаў прыняў [[кальвінізм]], аказаў значны ўплыў на распаўсюджванне і прапаганду рэфармацыйных ідэй. Быў вядомым вайскаводам.
 
Удзельнічаў у [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, 1534-1537|вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—37]], у т.л. ў [[Аблога Старадуба, 1535|аблозе Старадуба ў 1535]]. Падчашы ВКЛ у 1544-51, лоўчы ВКЛ у 1546-54. Асаблівы рост уплыву М. Радзівіла на дзяржаўныя справы звязаны са шлюбам яго сястры [[Барбара Радзівіл|Барбары]] з вялікім князем ВКЛ [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]] (1547). У 1549 атрымаў ад яго правы велікакняжацкага намесніка з рэзідэнцыяй у [[Вільня|Вільні]]. Дзейнічаў разам са сваім стрыечным братам Мікалаем Чорным, які адыгрываў галоўную ролю ў гэтым саюзе. Ваявода трокскі ў 1550-66 і віленскі ў 1566-79, вялікі гетман ВКЛ у 1553-66 і з 1577, канцлер ВКЛ у 1566-79.
 
У 1556-57 і з 1560 камандаваў войскам ВКЛ, якое знаходзілася на мяжы з [[Інфлянты|Інфлянтамі]]. У пачатку Лівонскай вайны 1558-83 г. войска ў 1561 уступіла на тэрыторыю Інфлянтаў. Конніца Радзівіла (5 тыс. чал.) на чале з Ю. Тышкевічам і Радзівілам Трызнам дайшла да Дэрпта ([[Тарту]]). Галоўныя сілы на чале з самім Мікалаем Радзівілам аблажылі расійскі гарнізон у замку Таўрус (Тарваст). Праз 3 тыдні 31.8.1561 гарнізон капітуляваў. У час аблогі Полацка войскам Івана IV у лютым 1563 М. Радзівіл з войскам у 5 тыс. чал. не здолеў дапамагчы полацкаму гарнізону, а пасля ўзяцця Полацка рас. войскам адышоў да Мінска. Камандаваў войскам ВКЛ у пераможнай [[Бітва на Уле|Ульскай бітве 1564]]. Улетку 1564 М. Радзівіл заблакіраваў расійскі гарнізон у [[Полацк]]у.