Блакада Ленінграда: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Блакада Ленінграда''' — ваенная блакада нямецкімі, фінскімі і іспанскімі (Блакітная дывіз...'
(Няма розніцы)

Версія ад 07:49, 30 жніўня 2011

Блакада Ленінграда — ваенная блакада нямецкімі, фінскімі і іспанскімі (Блакітная дывізія) войскамі ў час Вялікай Айчыннай вайны Ленінграда (цяпер Санкт-Пецярбург). Доўжылася з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 (блакаднае кольца было прарванае 18 студзеня 1943) - 872 дня.

Да пачатку блакады ў горадзе меліся толькі недастатковыя па аб'ёме запасы харчавання і паліва. Адзіным шляхам зносін з блакадным Ленінградам заставалася Ладажскае возера, якое знаходзілася ў межах дасяжнасці артылерыі асаднікаў. Прапускная здольнасць гэтай транспартнай артэрыі была неадпаведнай патрэбам горада. У горадзе пачаўся голад, ён узмацняўся праблемамі з ацяпленнем і транспартам, што прывяло да сотняў тысяч смерцяў сярод жыхароў. У чэрвені - жніўні 1944 савецкія войскі пры падтрымцы караблёў і авіяцыі Балтыйскага флоту правялі Выбаргскую аперацыю 1944 і Свірска-Петразаводскую аперацыю 1944, 20 чэрвеня вызвалілі г. Выбарг, а 28 чэрвеня - Петразаводск.