Гімн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Гімны займаюць значнае месца ў грамадска-палітычным жыцці, з'яўляюцца істотным сродкам аб'яднання нацыі ў святочныя і трагічныя часы існавання дзяржавы. Музычна-паэтычныя асаблівасці гімнаў звязаны са спецыфікай іх прызначэння. Адметныя рысы — агульны велічны тон музыкі, узвышанасць і рытарычнасць паэтычнай лексікі, рытмічная ўпарадкаванасць (т.зв. маршавасць) — надаюць гімну асаблівы характар накіраванасці на ўспрыманне, садзейнічаюць хуткаму запамінанню музыкі і тэксту.
 
У працэсе гістарычнага развіцця змест паняцця «гімн» значна эвалюцыяніраваў. Найстаражытнейшыя гімны — малітоўныя песнапенні лірычнага характару — былі пашыраны ў Егіпце і Месапатаміі. Гімны як музычна-паэтычная форма шырока выкарыстоўваліся ў Старажытнай Грэцыі, дзе яны выконваліся хорам у гонар багоў і герояў пад акампанемент кіфары (часта спевы суправаджаліся танцамі). Сярод аўтараў гімнаў — [[Гамер]], Піндар, Анакрэон. Доўгі час паняцце «гімн» было абагульняльнай назвай розных культавых песнапенняў (дыфірамб, прасодыя, праомія, пайяна і інш.). У краінах Заходняй Еўропы ў перыяд ранняга хрысціянства гімнамі лічыліся духоўныя страфічныя песні. Выкананне гімнаў у богаслужэнні Заходняй хрысціянскай рымскай царквы звязана з епіскапам Амвросіем (IV ст.). Першыя ўзоры шматгалосых гімнаў адносяцца да XIV ст. (франка-фламандская школа, творчасць Г. Дзюфаі). Сацыяльна-рэлігійны рух XV — XVI ст. спарадзіў стварэнне новых форм гімна, не звязаных цесна з царкоўным абрадам. Сярод іх пратэстанцкія харалы-гімны, гусіцкія песні-гімн ў Чэхіі, славянскія кантаты-гімны, якія з XVI ст. распаўсюдзіліся на Беларусі, Украіне, у Польшчы, пазней у Расіі. У ХІХ ст. гімнам становіцца ўрачыстая песня свецкага зместу, прызначаная часцей для вялікага складу выканаўцаў (аркестр, хор, група салістаў). Сярод найбольш папулярных песень-гімнаў «[[МарсельезМарсельеза]]а» Ружэ дэ Ліля, «Гімн розуму» Э. Меполя, «Гімн свабодзе» Ф. Гасэка, [[Інтэрнацыянал (гімн)|«Інтэрнацыянал»]] П. Дэгейтэра (Францыя), «Гімн Гарыбалвдзі» А. Аліўеры (Італія), «Гімн Рыега» Ф. Уэрты (Іспанія), «Ракацы-марш» (Венгрыя), «[[Мазурка Дамброўскага]]» (Польшча). Узорамі класічнай музыкі, звязанай з праламленнем жанру гімна, з'яўляюцца 9-я сімфонія [[Л. ван Бетховен]]а, 8-я сімфонія Г. Малера, хор «Слаўся» з оперы «Жыццё за цара» М. Глінкі, «Гімн вялікаму гораду» з балета «Медны коннік» Р. Гліэра, «Гімн жыццю» з 10-й сімфоніі М. Аладава, фінал 5-й сімфоніі Я. Цікоцкага, названы аўтарам «Жыццесцвярджэнне», і інш.
 
Гісторыя развіцця гімнічных песень на Беларусі цесна звязана з кантамі і псальмамі (свецкія харавыя песні), якія распаўсюдзіліся з 2-й пал. XVI ст. У іх адлюстроўваліся многія прыкметы менталітэту беларусаў, тыповыя рысы іх характару, светапогляду і светаўспрымання. Сціпласць, добразычлівасць, талерантнасць паступова фарміравалі асаблівы склад мовы, апасродкавана ўплывалі на тып узнёслага, велічнага і адначасова лірычнага вакальна-паэтычнага меласу. Шмат кантаў-гімнаў змешчана ў канцыяналах і багагласніках, у т.л. ў адных з першых ва Усходняй Еўропе друкаваных зборніках «Брэсцкі канцыянал» (1558) і «Нясвіжскі песеннік» (1563). Яркім узорам беларускага нацыянальнага канта-гімна з'яўляецца героіка-патрыятычны твор «Даруй спакой» (1646) [[Афанасій Філіповіч|Афанасія Філіповіча]]. Пашырэнне на Беларусі баявых (ваяцкіх) песень-гімнаў пачалося з паўстання 1863-64 (гучалі польскія і беларускія паўстанцкія гімнічныя песні на словы [[Ф. Ражанскі|Ф. Ражанскага]]). Шмат беларускіх песень-гімаў выклікаў да жыцця рэвалюцыйны ўздым пач. ХХ ст. Найбольшую папулярнасць набылі песні на словы [[Я. Купала|Я. Купалы]] «А хто там ідзе?» (муз. Л. Рагоўскага) і «Не пагаснуць зоркі ў небв» (муз. М. Янчука), «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (сл. М. Краўцова, муз. М. Тэраўскага), «Беларуская марсельеза» і інш. У савецкі перыяд беларускія кампазітары стварылі шэраг лірычных песень, у якіх арганічна спалучаюцца гімнічныя і лірычныя інтанацыі: «Мы беларусы» (Дзяржаўны гімн БССР з 1955, сл. М. Клімковіча, муз. [[Нестар Сакалоўскі|Н. Сакалоўскага]]), «Радзіма мая дарагая» (сл. А. Бачылы, муз. [[Уладзімір Алоўнікаў|У. Алоўнікава]]), «Беларусь — мая песня» (сл. М. Браўна, муз. [[Ю. Семяняка|Ю. Семянякі]]), «Песня пра Нёман» (сл. А. Астрэйкі, муз. Н. Сакалоўскага). Да гімнічных належаць таксама музычныя творы «Жыві, Беларусь!» [[А. Багатыроў|А. Багатырова]], «На родных прасторах» Р. Пукста, «Красуй, Беларусь» Я. Цікоцкага, «Беларусь — наша родная маці» Н. Сакалоўскага. У канцы ХХ ст. песні-гімны стварылі кампазітары [[У. Мулявін]] («Пагоня», сл. М. Багдановіча), [[В. Раінчык]] («Жыве Беларусь», сл. Л. Пранчака) і інш. Сустракаюцца гімнічныя творы і ў кампазітараў беларускага замежжа («[[Магутны Божа]]», сл. [[Н. Арсеннева]]й, муз. [[Мікола Равенскі|М. Равенскага]]; «Пагоня», сл. М. Багдановіча, муз. [[Мікалай Шчаглоў-Куліковіч|М. Куліковіча-Шчаглова]]).