Розніца паміж версіямі "Гайдэльбергскі ўніверсітэт"

 
== Заснаванне ==
Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазвалення рымскага папы [[Урбан VI, Папа Рымскі|Урбана VI]] ў 1386 годзе, каб даць яго разрозненым валадарствам, Пфальцу на Рэйне, цэнтр духоўнага жыцця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэння універсітэта стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі [[Сарбона|Сарбоны]], якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папе [[Клімент VII, Папа Рымскі|Кліменту VII]], не маглі служыць у цэрквах Пфальца, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзнікла патрэбнасць ва ўласнай тэалагічнай адукацыі. Першыя прафесары ў [[Гейдэльберг]] прыехалі з [[Парыж]]а і [[Прага|Прагі]]. Рэктарам-заснавальнікам універсітэта стаў [[Марсілій Інгенскі]], прыхільнік наміналізма; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўніверсітэце ў выключным парадку.
 
На момант заснаванне ён стаў чацвёртым па старшынстве пасля [[Балонскі ўніверсітэт|Балонскага]], [[Пражскі ўніверсітэт|Пражскага]] і [[Венскі ўніверсітэт|Венскага універсітэтаў]] на тэрыторыі Святой Рымскай імперыі і першым універсітэтам на тэрыторыі сучаснай Германіі.
Ананімны ўдзельнік