Аддзяленне: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=аддзяленне}}, першаснае (ніжэйшае) тактычнае падраздзяленне ў узброеных...
(Няма розніцы)

Версія ад 01:02, 6 кастрычніка 2007

Шаблон:Вызнч, першаснае (ніжэйшае) тактычнае падраздзяленне ў узброеных сілах большасці дзяржаваў. Складаецца з 6—12 ч. на чале з камандзірам (сяржантам, старшыной). Звычайна ўваходзіць у склад узвода. Адпаведнікамі аддзялення ў іншых родах войскаў з'яўляюцца экіпаж танка ці самалёта ў танкавых войсках ці авіяцыі, разлік гарматы ў артылерыі. На ваенных караблях аддзяленне аб'ядноўвае асабовы склад адной ваеннай спецыяльнасці, і звычайна ўваходзіць у склад каманды.

Гл. таксама першасная (ніжэйшая) арганізацыйная адзінка ў штабах, ваенна-навучальных установах, установах і інш., напрыклад, аддзяленне кадраў або страявое аддзяленне.

Літ.: Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.527.