Розніца паміж версіямі "Гейдэльбергскі чалавек"

няма тлумачэння праўкі
[[File:Homo heidelbergensis (10233446).jpg|thumb|Рэканструкцыя аблічча Гейдэльбергскага чалавека]]
'''Гейдэльбергскі чалавек''' (''Homo heidelbergensis'') — выкапнёвы від [[чалавек|людзей]], еўрапейская разнавіднасць чалавека прамаходзячага (роднасны да ўсходнеазіяцкага сінантропа і інданезійскага пітэкантраппітэкантрапа), жыў у Еўропе (ад Іспаніі і Брытаніі да [[Беларусь|Беларусі]]<ref>[http://minsk-old-new.com/minsk-2987-ru.htm И в Минске были мамонты]</ref>) 800-345 тыс . гадоў таму. Хутчэй за ўсё, з'яўляецца нашчадкам еўрапейскага ''Homo antecessor'' (да пераходнай формы можна аднесці ''Homo cepranensis'') і непасрэдным папярэднікам [[неандэрталец|неандэртальца]].
 
Першая знаходка датуецца [[1907]] годам, калі блізу горада [[Гейдэльберг]]а была выяўленая сківіца, падобная да малпавай, але з зубамі падобнымі на велізарныя зубы чалавека. Апісана і вылучаная ў асобны від прафесарам А. Шэтэнзакам. Узрост знаходкі быў вызначаны ў 400 тыс. гадоў. Культура знойдзенай паблізу зброі (каменныя секлы і адшчэпы) ахарактарызаваная як шэльская. Шэнінгерскія дзіды дазваляюць выказаць здагадку, што гейдэльбергскія людзі палявалі з дапамогай драўляных копій нават на сланоў, аднак мяса елі сырым, бо слядоў [[агонь|агню]] на стаянках не выяўлена.
Ананімны ўдзельнік