Сцяг Шатландыі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Сьцяг Шатляндыі
(Няма розніцы)

Версія ад 22:43, 31 жніўня 2011

Сцяг Шатландыі (англ.: Flag of Scotland, скотс: Banner o Scotland, шатл. гэл.: Bratach na h-Alba) уяўляе сабой сіняе палотнішча з белым (у геральдыцы срэбным) касым (Андрэеўскім) крыжом. Суадносіны бакоў не рэгламентаваныя, звычайна выкарыстоўваюць палотнішчы 5:3 або 3:2. Шырыня палос, што утвараюць крыж, павінна складаць 1/5 ад вышыні сцяга.

Шатландскі сцяг з'яўляецца адным з самых старажытных нацыянальных сцягоў у свеце, яго з'яўленне, паводле легенд, адносіцца да 832 года, калі кароль скотаў Ангус перад бітвай з англа-саксамі ўбачыў у небе знак у выглядзе X-падобнага крыжа, на якім, паводле паддання, быў раскрыжаваны Андрэй Першазванны, які лічыцца заступнікам Шатландыі. Бітва была выйграная, а малюнак белага крыжа на нябесна-блакітным полі стаў адным са сімвалаў Шатландыі.

Шатландскі сцяг увайшоў у якасці складовай часткі ў сцяг Вялікабрытаніі.

Вонкавыя спасылкі