Сцяг Паўночнай Ірландыі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Сьцяг Паўночнай Ірляндыі
(Няма розніцы)

Версія ад 22:55, 31 жніўня 2011

Сцяг Паўночнай Ірландыі ў цяперашні час афіцыйна прадстаўлены сцягам Вялікабрытаніі. У 1924 годзе ўрад Вялікабрытаніі дараваў ўраду Паўночнай Ірландыі сцяг, т. зв. сцяг Ольстэра, які афіцыйна выкарыстоўваўся ў 19531973 гадах. Сцяг складаўся з чырвонага крыжа Св. Георгія (сцяг Англіі) з накладзенай на яго шасціканцовай (па ліку графстваў) зоркай, з выявай кароны і «чырвонай рукі» (гістарычны сімвал Ольстэра).

Выява «чырвонай рукі» звязаная з легендай аб тым, як адзін з сыноў састарэлага кіраўніка адсёк сабе ручыцу і кінуў яе на бераг падчас спаборніцтва па веславанні на лодках з умовай «чыя рука першай кране берагу — той і будзе валодаць гэтай зямлёй».

У 1973 годзе парламент Паўночнай Ірландыі быў распушчаны, сцяг згубіў афіцыйны статус, цяпер выкарыстоўваецца спартыўнымі зборнымі Паўночнай Ірландыі, лаелісцкімі ўзброенымі групіроўкамі і пратэстанцкай абшчынай як неафіцыйны сімвал рэгіёна; паводле брытанскіх законаў, адзіным афіцыйным паўночнаірландскім сцягам з'яўляецца сцяг Вялікабрытаніі[1]. Перыядычна ўзнікаюць дэбаты аб неабходнасці сцвярджэння новага афіцыйнага сцяга Паўночнай Ірландыі.

Крыніцы

Зноскі

Вонкавыя спасылкі