Эпіграфіка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эпіграфіка''' (ад грэч. Επιγραφή - «надпіс») — дапаможная гістарычная дысцыпліна (прыкладн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:29, 31 жніўня 2011

Эпіграфіка (ад грэч. Επιγραφή - «надпіс») — дапаможная гістарычная дысцыпліна (прыкладная гістарычная і філалагічная дысцыпліна), якая вывучае змест і формы надпісаў на цвёрдых матэрыялах (камень, кераміка, метал і інш.) і класіфікуе іх у адпаведнасці з іх часовым і культурным кантэкстам. Вывучэннем старажытнага пісьма, зробленага пераважна чарніламі, займаецца асобная дысцыпліна палеаграфія.

Часам ўзнікнення эпіграфікі лічыцца перыяд Адраджэння; методыка эпіграфікі як навукі распрацавана ў XVIII-XIX стст. Расшыфроўка іерогліфаў Старажытнага Егіпта, вавілонскага клінапісу, мікенскай пісьменнасці значна пашырыла ў XIX-XX стст. сферу прымянення эпіграфікі.

Найбольш значныя ўсходнеславянскія помнікі эпіграфікі: надпісы XI-XIV стст. на сценах Наўгародскага Сафійскага сабора і XI-XVII стст. на сценах кіеўскіх культавых збудаванняў.

Эпіграфічныя тэксты - адна з асноўных крыніц палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай гісторыі. Як правіла, час стварэння надпісаў адпавядае змешчаным ў іх звесткам.

Гл.таксама