Liberum veto: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Свабоднае вета»''' ({{lang-la|Liberum veto}}) — прынцып [[парламент|парламенцкага]] ладу ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], які дазваляў любому [[дэпутат]]у [[Польскі сейм|сейма]] спыніць абмеркаванне пытання ў сейме і працу сейма наогул, выступіўшы супраць.
 
Прынцып "ліберум вета" быў уведзены ў дзяржаўнае [[права]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у [[1589]] [[год]]зе. У перакладзе з [[Лацінская мова|лаціны]] "ліберум вета" азначае "свабоднае забараняю". Адпаведна гэтаму прынцыпу кожны [[дэпутат]] [[вальны сойм|вальнага сойма]] мог сарваць сойм, дастаткова было крыкнуць "Няма згоды". Любое рашэнне ці пастанова сойма пачыналі дзейнічаць пры ўмове аднагалоснага ўхвалення ўсімі [[дэпутат]]амі, а не большасцю.
 
Упершыню права пазбавіць сойм сілы было выкарыстана ў [[1652]] годзе і настолькі стала звычаем, што ў наступныя сто гадоў з 55 соймаў былі сарваныя 48. Гэта прыводзіла да сутычак на паседжаннях сойма, часта збройных. Паны прыводзілі з сабою чым болей прыхільнікаў, каб пры патрэбе мець сілу. Але на [[Ваяводства|ваяводскіх]] і [[Павет|павятовых]] сойміках рашэнні прымаліся большасцю галасоў.
 
"Ліберум вета" быў адменены [[Канстытуцыя|Канстытуцыяй 1791 года]].
 
== Гісторыя ==
Вытокам гэтага прынцыпу стала традыцыя аднагалоснага прыняцця рашэнняў у сейме, дзе кожны [[Шляхта|шляхціч]] прадстаўляў сваю вобласць, быў абраны мясцовым [[сеймік]]ам і нёс перад ім адказнасць за ўсе рашэнні сейма, а таксама канфедэратыўнага характару самой польска-літоўскай дзяржавы. Рашэнне, прынятае большасцю супраць жадання меншасці (нават калі гэта быў толькі адзін сеймік) лічылі парушэннем прынцыпу палітычнай роўнасці. Акрамя таго, для абгрунтавання паказанага прынцыпу высылаліся на закон [[Nihil novi]] (так званая Радамская канстытуцыя), які забараняў каралям прымаць новыя законы без згоды [[Шляхта|шляхты]].
 
Радок 12 ⟶ 19:
 
Аднак, дасягненні той канстытуцыі, закліканай стаць першай сучаснай кадыфікаванай канстытуцыяй [[Еўропа|Еўропы]], былі ануляваныя іншым, канфедэратыўным сеймам, сабраным у [[Гродна|Гародні]] ў [[1793]] г. Гэты сойм, пад прымусам Расіі і Прусіі, ратыфікаваў перадапошні, [[Падзелы Рэчы Паспалітай|Другі падзел Рэчы Паспалітай]].
 
== Літаратура ==
Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да XXI стагоддзя. Кароткі нарыс. - Мн.:Лекцыя, 2000. - 80 с.
 
[[Катэгорыя:Рэч Паспалітая]]