Ябланец-над-Нісаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
арфаграфія
Радок 63:
Здаўна развіта шкляная прамысловасць (вытворчасць тэхнічнага шкла і [[біжутэрыя|біжутэрыі]] на заводзе «Ябланекс»). Машынабудаванне, лёгкая (баваўняная) і хімічная прамысловасць.
 
Ябланец упершыню згадваецца як вёска ў [[1356]]. Вытворчасць біжутэрыі распачата тут у XVIII стагоддзі. Па ўказе [[Аўстрыйская імперыя|аўстрыйскага імператара]] [[Франц II|Франца II]] вёска Ябланец атрымала ў [[1806]] статус гарадскога паселішча; [[28 сакавіка]] [[1866]] Ябланец стаў горадам. У [[XIX]] стагоддзі Ябланец квітнеў дзякуючы шкляной прамысловасці, але ўжо напачатку [[XX]] стагоддзя прыйшоў у заняпад; насельніцтва горада значна скарацілася; у [[1930-я|1930-х]] вытворчасць біжутэрыі былобыла прыпынена.
 
[[28 кастрычніка]] [[1918]] года [[Чэхаславакія]] абвясціла пра сваю незалежнасцінезалежнасць ад Аўстра-Венгрыі. У раніцу [[11 снежня]] быў заняты чэшскімі войскамі з [[Млада-Баляслаў|Млада-Баляслава]]. Нямецкі Фольксвер не аказаў супраціўлення. Па перапісу насельніцтва [[1930]] года 79,5 % жыхароў горада былі нямецкага паходжання ці гаварылі на нямецкім і 16,5 % чэшскага паходжання ці гаварылі на чэшскай мове. Па перапісу [[2001]] года суадносіны складаюць 1,5 % да 92,5 %.
 
У кастрычніку [[1938]] горад быў заняты войскамі гітлераўскай [[Германія|Германіі]]. Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] пачалося адраджэнне ябланецкай шкляной прамысловасці.
 
Горад з'яўляецца цэнтрам турызму і спорту (маюцца плавальны басейн, чатыры стадыёна (з іх адзін [[хакей]]ны), 13 спартыўных залзалаў і 16 спартыўных пляцовак). Злучаны трамвайнай лініяй з суседнім горадам [[Ліберэц]].
 
Ябланец вядомы сваімі архітэктурнымі збудаваннямі першай паловы XX стагоддзя, а таксама царквой Святога ДухуДуха ў стылі [[барока]].
 
== Насельніцтва ==