Амёбы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Амёбы''' (''Amoeba'', ад грэч. Αμοιβή «змена») — род мікраскапічных аднаклетачных жывёл з сямейс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:40, 4 верасня 2011

Амёбы (Amoeba, ад грэч. Αμοιβή «змена») — род мікраскапічных аднаклетачных жывёл з сямейства Amoebidae. У амёб няправільная, пастаянна зменлівая форма. Перасоўваецца пры дапамозе псеўдаподый.

Водзяцца ў сажалках, у вільготнай глебе, ў вантробах жывёл; яны складаюцца з тонкай вонкавай абалонкі клеткі, вялікага ядра, пажыўной і скарачальнай вакуолі і тлушчавых глобул. Яны размножваюцца бінарным дзяленнем. Даўжыня да 0,3 мм. Найбольш вядомы від - амёба звычайная (Amoeba proteus).