Рабства: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: Рабства - падпарадкаванне сілай аднае асобы да іншае асобы, альбо аднае групы людзей да інша...
(Няма розніцы)

Версія ад 06:17, 9 кастрычніка 2007

Рабства - падпарадкаванне сілай аднае асобы да іншае асобы, альбо аднае групы людзей да іншага гурту людзей. У раба не было асабістых правоў уласнасці, яго можна было прадаць, забіць. Рабства вядома з дагістарычных часоў, але росквіт прыйшоўся на час пасля падзення Рымскае імперыі. У 16-18 стагоддзі ў Іспаніі, Партугаліі й Вялікае Брытаніі, а ў Амерыцы - у 17-19 стст. рабская праца сталася падмуркам эканомікі, мільёны афрыканцаў вывозіліся з кантыненту ў іншыя краіны і выкарыстоўваліся як безкаштоўныя прылады працы, працуючы на плантацыях, а пазней - на мануфактурах. Шмат хто з іх хутка паміраў, але ўсё адно выгода ад падобнай эксплуатацыі была велічэзнай. Рабства ў Брытанскае імперыі было забароненае ў 1833 годзе, у ЗША - напрыканцы Грамадзянскае вайны 1863-65, але нелегальна шчэ працягвае існаваць ў некаторых краінах і да нашага часу.