Кальцыт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кальцыт''', ''вапнавы шпат'' — мінерал CaCO3 з групы карбанатаў, адна з прыродных...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:56, 4 верасня 2011

Кальцыт, вапнавы шпатмінерал CaCO3 з групы карбанатаў, адна з прыродных формаў карбанату кальцыя. Выключна шырока распаўсюджаны на паверхні Зямлі, пародаўтваральны мінерал. Кальцытам складзеныя вапнякі, крэйдавыя пароды, мергель, карбанаціты. Кальцыт — самы распаўсюджаны біямінерал: ён удзельнічае ў будове вельмі шматлікіх жывых арганізмаў, у складзе ракавін і касцей.

Карбанат кальцыя мае і іншую (рамбічную) паліморфную мадыфікацыю - араганіт.

Назва прапанавана Гайдзінгерам ў 1845 годзе і паходзіць, як і назва хімічнага элемента, ад лац. calx (род.п. calcis) — вапна.