Храм: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|[[Сабор Парыжскага Божай Маці]] '''Храм''' — архітэктурнае збудаванне, ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:50, 7 верасня 2011

Храм — архітэктурнае збудаванне, прызначанае для здзяйснення набажэнстваў і рэлігійных абрадаў.

Сабор Парыжскага Божай Маці

У хрысціянскай, іўдзейскай і ў большасці паганскіх рэлігійных традыцый храмам можа быць прызнана не любое культавае збудаванне, але толькі тое, у якім знаходзіцца ахвярнік і ў якім абавязкова павінна прыносіцца ахвярапрынашэнне.

У хрысціянстве традыцыйна прынята зваць храмам толькі тое архітэктурнае збудаванне, у якім ёсць алтар і здзяйсняецца еўхарыстыя - бяскроўнае ахвярапрынашэнне, а тыя збудаванні, дзе не здзяйсняецца ахвярапрынашэнне, прынята зваць капліцай.

У іўдаізме можа быць толькі адзін Іерусалімскі Храм на ўсім зямным шары. Сёння ў іўдзеяў афіцыйна няма храма, а сінагога у іўдаізме не з'яўляецца храмам і шмат у чым падобная па функцыях з хрысціянскай капліцай.

У ісламе традыцыйна адсутнічае храм, а мусульманская мячэць шмат у чым падобная па функцыях з іўдзейскай сінагогай і з хрысціянскай капліцай.

Спасылкі